Адносіны Беларусі да суседніх народаў
Адносіны Беларусі да суседніх народаў Публіцыстыка Аўтар: Змітрок Бядуля 1918 Крыніца: http://biadulia.ru/stories/124.htm |
«Любіць свой народ — гэта яшчэ не
знача ненавідзець другіх».
(З прамовы п. Р. Скірмунта на
пасяджэнні Рады БНР 9 ліпеня г. г.)
На беларускай тэрыторыі за ўвесь час яе гісторыі спатыкаліся розныя славянскія і неславянскія народы.
Адбываліся на нашай зямлі бітвы, вёўся гандаль, крыжаваліся культура Захаду і Усходу, і кожны з прычасных гэтаму продаў астаўляў тут свой адслед і што-кольвек пераймаў адгэтуль.
У свой час аблічча беларускай нацыі — уладарніцы гэтай зямлі — вельмі ярка вызначалася: мовай урадпай у Бел.-Літоўскім Княстве была беларуская; вялікія князі і вышэншыя станы гаварылі па-беларуску, беларуская культура мела свой уплыў нават на неславянскія нацыі: татары друкавалі тут свой Каран па-беларуску арабскімі літарамі.
Гісторыя затрымала на час і развіццё нашай культуры.
Цяпер зноў будуецца на нашай зямлі беларуская дзяржаўнасць, беларуская асвядомленая нацыянальная сіла хоча заняць належачае ёй месца, і вось адным з першых пытанняў у нас з'яўляюцца адносіны беларускага народа да жывучых доўгімі гадамі народаў побач з ім. Не ўспамінаючы аб старых крыўдах, нанесеных нам некаторымі з гэтых народаў, як палякамі і велікарусамі, мы пэўны, што з цяперашняй эры гэтаму будзе акрэсована мяжа.
Мы будзем класіфіцыраваць гэтыя адносіны на 1) знешнія і 2) унутраныя.
Да знешніх належыцца ўстанаўленне граніц з Украінай, з Польшчай, з Літвою, з Расіяй, эканамічныя зносіны з Нямеччынай, з вышэйпамянёнымі суседзямі і г. д.
Да ўнутраных належыцца згрунтаванне добрых прыязнсмых адносін блізкімі суседзямі, жывучымі на нашай зямлі. Упутраныя справы так цесна звязаны паміж сабою, што самая аснова гэтага бытавога ўкладу мяняцца не можа, а трэба толькі кіраваць на тое, каб гэтыя самыя ўклады прынялі беларуска-дзяржаўнае афарбаванне, каб атрафіравалася ўсё антыбеларускае.
Адносіны гэтыя дзеляцца на 1) культурныя і 2) эканамічныя.
Барацьба культур, якая вялася проціў беларускай культуры палякамі, расійцамі і беларусамі, перайшоўшымі да гэтых станаў, не можа мець далей месца — справа перавагі будзе тут на старане беларускай дзяржаўнай культуры.
Разумецца, пры гэтым павінна быць забяспечана магчымасць развіцця замешканых у нас меншасцяў.
3 эканамічнага боку, то да гэтага часу ажыўленне таргоўляй у нашым краі рабілі жыды, і кожны асвядомлены ў гэтым зразумее той плюс, каторы яны давалі краю. І вось пры рэформах у гандлі і фабрыкацыі ў нашым краі — мы пэўны, што адносіны з жыдоўскім элементам як дагэтуль былі добрыя, такімі ж будуць і надалей.
Што тычыцца ўкраінцаў і літвінаў, то з прычын падабенства ў гістарычным лёсе, у традыцыйнай жыццёвай блізасці і злучнасці ў нас за ўсё апошняе сталецце вытварылася шчырае спачуванне і такі погляд, што «наша гора — іхняе гора, наша радасць — іх радасць». Разбор нашых спраў будзе між намі болей чым братні.
Беларускім урадам ужо шмат зроблена ў гэтым кірунку і павінна яшчэ быць зроблена.
Мы пэўны, што ўсе народнасці, жывучыя цесна з намі на нашай зямлі, пойдуць нам насустрач у нашай дзяржаўнай будове і не будуць нам шкодзіць у нашым нацыянальным руху, бо шавінізм у нас месца не мае і мець не можа. Прыкладаў з другіх па гэтай часці мы браць не будзем. Наша ідэя такая, каб у нацыянальным смысле кожны народ быў сам сабою, і гэтым ён і выпаўніць свой прыродна-этычны доўг. А што тычыцца тых беларусаў, якія ўзгадаваліся пад ,'польскай або расійскай культурай, носяць марку першай ці другой нацыі, то мы іх гвалтам у свой лагер не пацягнем — вольнаму воля.