Адкуль прозвішча Хамутнік

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Адкуль прозвішча Хамутнік
Паданне
Аўтар: народ
Крыніца:http://bellib.org/legenda/item/legenda/legenda-100.html


Кажуць, нейкі пан Драздоўскі выйграў у карты ў свайго суседа фальварак. Прыехаў туды, глядзіць, цешыцца. Загадаў аканому падаць сабе спісак прыгонных мужыкоў. А там — паншчыны селянін з прозвішчам Драздоўскі. Ускіпеў новы ўладальнік, ускочыў у брычку ды да ксяндза паімчаў.

Сказаў выняць метрыкальныя кнігі, пырнуў пальцам у прозвішча таго селяніна:

— Хам не можа называцца так, як я! — крыкнуў.— Выкраслі і напішы Хамут. Вечным Хамутом ён быў і будзе, а ўсе яго нашчадкі Хамутнікі.

Што ж, панскае слова — закон.