Адзін наш каточак ні спіць…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адзін наш каточак ні спіць…
Калыханка
Аўтар: народ
Крыніца: http://knihi.com/Roznaje/Adzin_nas_katocak_ni_spic.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Люлі, люлі, ўсе дзеткі паснулі.

Адзін наш каточак ні спіць, ні гуляе,

Ні спіць, ні гуляе, з касаткамі размаўляе.

Ды я ж яго, маленькага, пакалышу,

За яго Бога папрашу:

— Ой, дай жа, Божа, яму сон добры!

— Ой, дай жа яму век доўгі!