Адзін другога мы пытаем (Шаўчэнка/Клімковіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адзін другога мы пытаем
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Арыгінальная назва: Один у другого питаєм
Пераклад: Міхась Клімковіч
Крыніца: Кабзар - с. 157

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Адзін другога мы пытаем,
Нашто нас маці прывяла?
Ці для дабра, ці то для зла?
Нашто жывём? Чаго жадаем?
І не дазнаўшыся ўміраем,
Якая-б справа ні была...

Што я пакіну, божа мілы,
На суд патомкаў на зямлі?
Хай тыя-б дзеці не раслі,
Цябе, святога, не гнявілі,
Якіх ў няволі нарадзілі
Бацькі, і ў стыд цябе ўвялі.

1847

Орская крэпасць