Адбудаванне краю
Адбудаванне краю Артыкул Аўтар: Лявон Вітан-Дубейкаўскі Крыніца: Вольная Беларусь – 1918 — №17 |
Сучасная вайна, бурачы усё, гдзе яна праходзіла,—зруйнавала і нашу бацькаўшчыну—Беларусь. Пякельным агнём і залезам зьніштожыла яна сотні тысяч уселякіх сяліб. Цэльныя вёскі, мястэчкі і гарады абярнуліся у пусткі. Амаль усе будынкі гродзеншчыны, віленшчыны і часткаю Міншчыны спапялелі. Мільёны мейсцовых ніпавінных жыхароў збройнай сілай выгналі, па загаду маскоўскага ураду, з іх родных хат, палючы сялібы і распуджваючы насельнікаў па куткох Маскоўшчыны. І пацягнуліся уцякачы-гаротнікі на усход, адзначаючы цярністы шлях свой магільнымі крыжамі. Ды й ні мала глынулі яны сьлёз і гара, бадзяючыся па чужыне ужо трэцці год, чакаючы як збавення, калі імуць мець магчымасьць вярнуцца на сваю родную зямельку, да свайго, хоць да шчзнту збуранага, краю.
Тым часам, дагэтуль, на цяперашні час, ніхто яшчэ ні намысьліў, ніхто ні парупіўся аб тым, як дапамагчы сваім уцякачом-гаротнікам, калі яны вернуцца з выгнання да родных гнёзд посьля вайны? Як адбудаваць сотні тысяч разбураных будынкаў? Як заназа расплянаваць зьніштожаныя вёскі, мястэчкі і гарады?
Дагэтуль мы ні маем ніякай арганізацыі, каторая-б хоць крыху, штось-ніштось, але усё-ж такі зрабіла. А праца, сама ў сабе, натта вялікая і зрабіць яе посьля вайны адразу, ні прыгатаваўшыся загадзя, ні зарганізаваўшыся парадкам, ні будзе ніякай магчымасьці. І нашым бяздольным выгнаннікам, змучаным на чужыне, яшчэ горай здасца, калі мы тутака дома нічога дзеля іх ні суладзім, калі яны застануцца пад хмарным і сьцюдзёным небам, ні маючы хаты, страхі над галавамі.
Пэўня-ж, каб жыць—трэба мець хату. А калі ні будавацца, то як жа жыць? І як-бы там ужо ні стало, а усё-ж такі мусіма будаваць хаты і уселякія гаспадарскія будынкі. А ці-ж магчыма будавацца, калі ні будзе прыгатаваных заўчасу: будаўляных матэрыялаў, патрэбных рысункаў, распрацаваных плянаў, кіраўніцкіх -спэцыялістаў і, калі будзе, як дагэтуль, наша поўная ніпадгатаванасьць і дэзарганізацыя? Не, гэта ні магчыма. Тагды мы усе станімася безраднымі, а бедныя, згарованыя людзі мусюць пачынаць свае новае жыцце у землянках, у курніцах, губляючы свае цело і душу, прывыкаючы да мінімальных культурных патрэбнасьцяў, нізкіх і цесных паглядаў як гэта ужо ні раз бывала у пас посьля ваеннай руйнацыі нашага краю.
Навука даводзіць, што хата кшталніць волю-душу чалавека, дык ці-ж магчыма апушчацца і нідбаць пра гэтакую важную рэч у справі жыцця людзкасьці?
Практычна кажучы, што самую вялікую мае вагу у будаўніцтве, дык гэта добра абмысьленыя і распрацованыя пляны. А калі яны благія, дык хоць-бы якія годныя матэрыялы ужываць, хоць-бы найлепшае было выконанне майстроў,—будынак ніякай вартасьці мець ні будзе і спадзявацца добрых скуткаў німа чаго.
Ось дзеля чаго выконанне плянаў павінно рабіцца, як найлепшае, а закладзінамі і фундамэнтам усяго гэтага есьціка—па-першае: выгоднае, практычнае і суладнае разлажэнне хатніх памятшчэнняў, здроважытнасьць [гігіенычнасьць], эканомнасьць і латвасьць у выконанню будынку; а па-другое: усе будынкі, як у агульных відоках, так і у шчэгулах, павінны насіць толькі свой краёвы, беларускі, стыль. І гэта мусіць мець моцную установу, як закон, бо усе па свеці народы—вялікія ці малыя—маюць свае хараство, свой густ, сваю душу, што выяўляецца у яго нацыянальнай творчасьці, будуючы вялікае дзела уласнай культуры.
Адбудаванне краю—вельмі важная справа і вясьці яе абы як—ні можна. Гэта б значыло, ні ісьці уласным сваім шляхам, а будуючы—ні будаваць новае, пекнае, на грунці нашай гістарычнай прошласьці, а блудзіць - бадзяцца па цёмных, нівядомых сьцежках ды руйнаваць і так ужо слабыя апошнія здабыткі для усіх нас мілай і шаноўнай старасьвецкай архітэктурнай культуры. На усе гэта трэба зьвярнуць увагу усяго нашага грамадзянства, а на старожы адбудавання краю вінен стаяць моцны беларускі урад.
І ось, дзеля таго. каб дапамагчы уцякачом у траві іх гаспадарскага адбудавання, трэба памнібаўна зарганізавацца і залажыць гэтакія установы:
1) інстытуцыя па справам адбудавання краю. 2) беларускі дзяржаўны банк, 3) краёвая арганізацыя прамысловасьці, і усё гэта павінно быць пад загадам беларускага дзяржаўнага ураду.