Агульна-Славянскі гімн

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Агульна-Славянскі гімн
Верш
Аўтар: Самуэль Тамашык
Пераклад: Пётра Крачэўскі


Гэй славяне! Яшчэ наша
Славян мова льецца,
Пакуль наша шчыра сэрца
За народ свой бьецца!

Жыць і жыць наш дух славянскі
Будзе слаўна, вечна.
Гром і пекла вашай злосьці
Абмінем бяспечна!

Мовы нашай найдарогшай,
Што здарыў Бог, — кажам,
Вырваць з нас ніхто на сьвеце
Мусіць не дакажа.

Колькі ёсьць людзей на сьвеце —
Вораг быць нам можа,
Але-ж з намі Бог — не страшна,
Бог іх пераможа!