Агульназемскі прывілей вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Казіміравіча 1506 года
Агульназемскі прывілей вялікага князя Літоўскага Жыгімонта Казіміравіча 1506 года Прывілей Аўтар: Вялікае Княства Літоўскае 7 сьнежня 1522 году Крыніца: pravo.by |
Privilegium terrestre Magni Ducatus Uthuaniae confirma-tionis iurium per Sigismundum. magnum ducem, datum
07.12.1506 г.
У імя святой і непадзельнай Троіцы, амінь.
На вечную памяць аб справе.
Тое, што ўхвалена ўладай вяльможных князёў, варта каб было замацована ў пісаных граматах і падтрымана сведчаннем вартых веры людзей.
Таму мы, Жыгімонт, з Божай ласкі, вялікі князь Літоўскі, Жамойцкі, гаспадар і спадкаемец (дзедзіч) зямель Русі і г.д. падаем да ведама ўсім, каму належыць, цяперашнім і будучым, аб тым, як абмяркоўвалі і з якім настроем шчырасці і з якой згодай бездакорнай сумленнасці ўшанавалі і аблюбілі як духоўныя пралаты, таксама свецкія князі, бароны, нобілі, рыцары, вельможы, дарадцы (паны-рада) і іншыя падданыя і жыхары земляў нашага Вялікага Княства Літоўскага і, нарэшце, пасля смерці блажэннай (добрай) памяці найяснейшага князя і гаспадара Аляксандра, караля Польскага, вялікага князя Літоўскага, нашага роднага брата і дарагога папярэдніка, нас, як сапраўднага наступіла (спадкаемца) і гаспадара, згодна жаданням і волі прынялі, пад кіраўніцтвам найстарэйшага, абралі і ўзвялі на трон[1] дзедаўскі, бацькоўскі (айцоўскі) і братні жаданнем духоўных пралатаў і свецкіх дарадцаў (паноў-рады) і насельнікаў Вялікага княства нашага Літоўскага, у якім славутым княстве мы нарадзіліся.
Пасля гэтага тыя-ж пралаты, дарадцы (паны-рада), насельнікі і падданыя нашы, быўшыя пры шчаслівым узвышэнні нашым, прасілі нас, каб зацвердзіць правы, вольнасці і прывілеі, якія даны і зацверджаны нашымі папярэднікамі вялікімі князямі Літвы. І мы згадзіліся ратыфікаваць і адобрыць ніжэйпісаныя артыкулы, змест якіх наступны:
- Па(-)першае абяцаем, што мы не паменшым у годнасці пралатаў, князёў, паноў-рады нашых Вялікага Княства Літвы, Жамойці, Русі і іншых, баронаў, нобіляў літоўскіх і рускіх у іх пасадах і саноўніцтвах (дыгнітацыях), але будзем пасоўваць іх уперад і ўзвышаць пры найменшай зручнасці, паводле заслуг.
- Усе правы, вольнасці, прывілеі і граматы, лацінскія і рускія, і палёгкі (імунітэты) Вялікага Княства Літоўскага царкоўныя і свецкія: царквам катэдральным, саборным, манастырскім, парафіяльным і ўсякім святым і пабожным месцам вялікага княства, пралатам, князям, баронам, нобілям, гарадам, мяшчанам, жыхарам і наогул асобам усякага стану і становішча праз боскіх папярэднікаў нашых каралёў, вялікіх князёў і ўсіх гаспадароў і наступнікаў (спадкаемцаў) Вялікага Княства Літвы, асабліва-ж праз караля Уладзіслава інакш Ягайлу, нашага дзеда, Вітаўта, Жыгімонта, караля Казіміра, бацьку нашага, і брата нашага караля Аляксандра справядліва дазволеныя і законна дараваныя, а таксама на добры нерухомыя, спадчыны, якія яны мелі ва ўладанні да гэтага часу і маюць фактычна і цяпер і перад усімі галоўны (генеральны) земскі прывілей князя Аляксандра, выда(дзе)ны ім пры ўзвядзенні на вялікае княства, мы захоўваем, абараняем і будзем мець на ўвазе ва ўсіх іх артыкулах і пунктах.
- Княскіх добраў гэтага-ж вялікага княства мы не будзем раздрабляць, а несправядліва адчужаныя, незаконна адцягнутыя і аднятыя падлізваннем мы звернем уласнікам і будзем імкнуцца звярнуць.
- Калі пан Бог даруе нам шчасце дасягнуць дамінімума каралеўства Польскага і іншых зямель, з таго часу нашу дамінію Вялікага Княства Літоўскага і добры паноў-рады ні ў чым не паменшым, але цалкам захаваем ад усякага парушэння законаў, беспадстаўнасці і абцяжарвання, як зрабіў наш бацька ў час свайго шчаслівага гаспадарання (панавання).
- Калі хто-небудзь з нашых падданых у названых землях Вялікага Княства Літоўскага не меў бы на свае нерухомыя спадчынныя добры граматы ці зацверджання, аднак падмацуе гэта дастатковым сведчаннем вартых веры людзей, што спакойна ўладаў гэтымі добрамі ў часы вялікіх князёў літоўскіх — Вітаўта, ці Жыгімонта, або боскага Казіміра бацькі нашага ён сам або яго законныя бацькі ці пасрэднікі, то будзе заставацца пры іх датуль, пакуль атрымае на іх пэўныя граматы ці цвёрдасці (умацаванні).
- Калі хто-небудзь агаворам абвінаваціць каго-небудзь на ганьбу (знявагу годнасці, бясслаўе), ці пазбаўленне галавы, але не дасведчыць гэтага, то павінен пацярпець у адплату адпаведную кару.
- Мы не інакш будзем тлумачыць і дапасоўваць статуты і зацверджаныя і ўхваленыя да выканання старадаўнія звычаі або ўноў укладзеныя і абвешчаныя і тыя, якія будуць упарадкаваны для агульнай выгады Рэчы Паспалітай (рэспублікі) нашай, як пасля грунтоўнага разважання і з ведама, нарады і згоды паноў рады нашых Вялікага Княства Літоўскага.
- Мы, Жыгімонт вялікі князь, ласкава даем згоду і лічым за каштоўнае, каб адкрыць да нас доступ законных петыцый названых пралатаў і дарадцаў (паноў-рады) абоега стану і нашых падданых, а менавіта для тых, якія сваей дзейнасцю і працай былі вернымі змагарамі за нас і іх шчырасць і сталасць укампенсаваць нашай падзякай.
Таму з пэўнай нашай свядомасці, злучанай з дастатковым разважаннем, мы прыхільнай душой і па добрай волі гэтым самым пралатам, баронам, саноўнікам (дыгнітарыям), рыцарам, вяльможам, нобілям, мяшчанам і грамадствам і іншым падданым і насельнікам зямель нашага Вялікага Княства Літоўскага, якога-б там становішча яны ні былі, зацвярджаем усе іх правы і прывілеі, царкоўныя і свецкія, якія ад блажэннай памяці каралёў і вялікіх князёў і ад бацькі нашага Казіміра і брата нашага Аляксандра, папярэднікаў нашых, на ўсякія добры і вольнасці, якія паводле росшукаў яны мелі і маюць з усякімі датамі, пісаныя літарамі, лацінскімі і рускімі, наданыя пры іх жыцці, змяшчаючыя ў сабе вольнасці справядлівыя, дазволеныя і законна выданыя. Наданыя, або якія дагэтуль існуюць, мы застаўляем (пакідаем) у сіле як-бы ў гэтай нашай грамаце слова ў слова былі ўключаны. І вышэй паданыя артыкулы, якія на наша княскае слова і пад цялеснай прысягай на стаячым прад намі святым Божым Евангеліі, мы абяцалі трымаць і захоўваць і гэтым абяцаннем і падмацоўваем ва ўсіх іх пунктах, пазіцыях, раздзелах, кандыцыях і артыкулах, у сілу ласкі, добрасці і шчодрасці нашай мы зацвердзілі, адобрылі і ўмацавалі і цяпер зацвярджаем, адабраем і ўмацоўваем гэтым пісаным прывілеем і ўхваляем, што яны маюць сілу вечнай моцнасці праз гэта.
У пасведчанне вышэй адзначанага падвешана да гэтага наша пячатка (In cuius rei testimonium sigillum nostrum praesentibus est subappensum).
Адбывалася і дано ў Горадні ў панядзелак, напярэдадні зачацця блажэннай дзевы Марыі, 1506 года (Actum et datum in Grodno, feria secunda in vigilia Conceptionis beatissimae (Beatae) Virginis Mariae, anno Domini millesimo quingentesimo sexto (1506).
Прысутныя: Пачэсны айцец і вяльможныя высакародныя нобілі (Praesenttibus ibidem reuerendo patre et magnificis, generosis ac nobilibus):
Альберт Біскуп Віленскі,
Мікалай Мікалаевіч Радзівілавіч — ваявода Трокскі,
князь Аляксандр Юр’евіч (Гальшанскі, — Polski sfownik biograficzny (далей — PSB), IX. 586-587; Urzednicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku. Spisy. Pod redakcja Antoniego Gqsiorowskiego. Tom XI. Urzednicy centralni i dygnitarze WKL XIV-XVIII wieku Spisy Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba Kornik, 1994, s210, далей — Urzednicy…), — кашталян Віленскі,
Ян (Юр’евіч) Забярэзінскі (Urzednicy… s 252), найвышшы (земскі) маршалак Вялікага Княства Літоўскага,
Станіслаў Янавіч (Кежгайла) — кашталян Трокскі і староста зямлі Жамойцкай (PSB. XII, 446-447; Urzednicy… s 214), (і г. д.),
Іван Львовіч, князь Глінскі, ваявода Кіеўскі, (PSB, VIII, 62, Urzednicy., s 210),
Станіслаў Янавіч Забярэзінскі, дзяржаўца на Мерэчы, (маршалак гаспадарскі, (Urzednicy…, s 86, 252),
Альберт Нарбутовіч — дзяржўца на Ясвойні (i)
Юры (Іванавіч) Ільініч — наш маршалак (Urzednicy…, s.86,211), і іншыя вельмі многія нашы дарадцы (паны-рада), годныя і верныя любезныя сведкі вышэй адзначанага (…fidelibus dilectis, testibus circa praemissa)
Пісана рукой пачцівага Мікалая Жукава, пробашча (прэпазіта) Серадскага і каноніка Віленскага, нашага сакратара, які ад нас прысутнічаў на сойме (…qui praesentia a nobis habuit in commissis).
Літоўская Метрыка. VIII. арк. [152 адв. (135 адв. -137) - 154]:
Тэкст прывілея складзены на латыні. Асноўныя публікацыі:
1. Acta Tomiciana / Collegit S.Gorski. Poznań, 1852. T.I (Appendix). S. 364—367;
2. Codex Diplomatic us Poloniae, Studio et opera. Leonis Rzyszczewski et Antonii Muczkowski. Varsaviae, 1847. T. I. S. 364—367;
3. Scarbiec diplomatow. Zetorał i w trzesci opisał Ignacy DanHowicz. Wilno, 1862. Т.Н. S. 273—274;
4. Zbiorpraw litewskich od roku 1389 do roku 1529. Tudziez rozprawy sejmowe о tychze prawach od roku 1544 do roku 1563/ [Wydal T. Dziaryriski], Poznan, 1841. S. 95—99;
5. Zbior pamietnikow do dziejow polskich. Wydai Wlodzimien Stanistaw hr., de Broel-Plater. Warszawa, 1858. T. I. S. 35—40;
6. Любавский М.К. Очеркъ исторіи Литовско-Русскаго государства до Люблинской уніи включительно. М., 1910. С.312-314. (Изд.2-е.М.,1915. С.334—336).
7. Литовская Метрика. Книга Записей, 8 арк. [152 аде. (135 аде. -137) — 154]: Вильнюс, 1995. С.178—180.
Цытуецца з некаторымі выпраўленнямі ў адпаведнасці з тэкстам перакладу прывілея на беларускую мову, надрукаваным у выданні: Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Т.1. (IX—XVIII ст.) / Склад.: В.К. Шчарбакоў, К.І. Кернажыцкі, Д.І. Даўгяла. Т.1. Менск: Выдавецтва АН БССР, 1936. С.227-229. Ліст вялікага князя Жыгімонта.
Крыніцы
[правіць]- ↑ Адзначаецца факт абрання Жыгімонта вялікім князем Літоўскім 20.10.1506 г.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).
Падрабязней гл. у дакументацыі.