Перайсці да зместу

Аб паўстанні Трывежы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аб паўстанні Трывежы
Легенда
Аўтар: народ
Крыніца: http://fb5.online/b/612214/read

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дзе цяпер Важанка і Трывежа, даўным-даўно жыў пан. Ен там пабудаваўся і засадзіў гектар саду. Вакол яго замка раслі высокія і вельмі прыгожыя дрэвы, звалі іх сокаламі. Меў пад сваім уладаннем многа гектараў зямлі. Полем яго ўладаў падпанак…

Пан, пад якога ўладаннем былі гэтыя землі, не хадзіў па іх, а толькі высылаў свайго падпанка Аніську, а сам з паней шпацыраваў па сваім парку ды раз-пораз узлазіў на вежу, якая стаяла каля яго двара, і глядзеў на свае доўгія палі, як працуюць яго сяляне. Апрача таго на гары ў полі стаяла яшчэ тры вежы, на якія ўзлазіў падпанак Аніська…

Надышоў урэшце час, і пан памёр. Астаўся толькі Аніська з дочкамі. Пачаў ён зямлю прадаваць. Народ на гэтае месца з’язджаўся з усіх бакоў. І на гэтай гары, дзе стаялі тры вежы, вырасла вёсачка Трывежа, а ўбок, дзе стаяў панскі замак і дзе стаяла адна вежа, разбудавалася вёсачка Важанка.