Аб беларускім нацыянальным адрадзэньні
Аб беларускім нацыянальным адрадзэньні Артыкул Аўтар: Антон Луцкевіч 1909 Крыніца: Луцкевіч А. Аб беларускім нацыянальным адрадзэньні // Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху. Смаленск, 2015. С. 38—40. Тэкст друкуецца паводле: Наша Ніва. 1909. 12 (25) лістапада. |
Вось, скончыліся ўжо тры гады, як нарадзілася беларуская газэта. Тры гады друкаванае беларускае слова нясе ва ўсе куты нашае старонкі думкі аб адрадзэньні забытага ўсімі народу, паказывае беларусу, што ён такі самы чалавек і грамадзянін свайго краю. як усе іншыя, што мова яго і ўсё нацыянальнае багацьце мае вялікую цэну, дый беларускі народ, пакрыўджаны гісторыяй і людзьмі, павінен заняць пачэснае мейсца ў сям’і братніх нацый. Газэта асьвятляе гэтае жыцьцё мужыка-хлебароба, і ў гэтай рабоце ёй памагаюць самі беларускія сяляне: усё болей павялічываецца грамада супрацоўнікаў і карэепадэнтаў газэты, і таму ў ёй, як у люстры, бачым жыцьцё краю.
Але ня самае друкаванае слова, не сама галота «робіць» адрадзэньне 8-мільённага народу, бо ёй гэта і не над сілу: яна толькі кіруе яго, яна разьдзьмухівае тые іскры нацыянальнай сьведамасьці, што бліснулі ў часе завірухі, каторая ад краю да краю ўскалыхнула ўсё Расейскае гасударства.
Праўда, яшчэ і перад гэтай завірухай бачым (бадай, праз цэлы XIX век) пробы збудзіць беларусоў: адзін за адным з’яўляюцца беларускія песьняры, каторыя — сваімі вершамі і песьнямі кідалі зярняты любві да бацькаўшчыны, да ўсяго, што сваё, роднае. Але ў той век цемнаты і паняверкі народу беларускага (ешчэ за паншчыну) гэтыя зярняты не даходзілі да нашай вёскі, а калі і даходзілі, то падалі на неўраджайную глебу і ня ўсходзілі. Мы ня будзем пералічываць першых твораў у беларускай мове, каторыя зьяўляліся ў прошлым сталецьці: яны паказаны ў бібліяграфіі. Скажам толькі, што найшчасьлівейшымі спамеж паэтаў таго часу былі Багушэвіч (Мацей Бурачок) і Янка Лучына (Неслухоўскі): іх творы друкаваліся ў 90-ых гадах XIX в. і пайшлі глыбока ў народ, але і то толькі тады. як у Беларусі зьявіліся нацыянальныя арганізацыі. Гэтыя арганізацыі нарадзіліся на мяжы XIX і XX сталецьцеў — спачатку ў Мінску, Вільні і іншых гарадох нашага краю, пазьней у Пецярбурзе, Рызе. Невялікія грамадкі школьнай моладзі, студэнтаў, дый сталых людзей пачалі дружна шырыць меж беларусамі сьвет навукі ў іх роднай мове. Але пры тадышніх варунках жыцьця чыста культурная праца гэтых арганізацый мела вельмі многа перашкод, і таварыствы для шырэньня прасьветы ня шмат здалелі зрабіць.
Аднэй з прычын упадку першых культурна-нацыянальных беларускіх арганізацый было і тое, што рэвалюцыйная завіруха захапіла ўсю нашу моладзь. Усе інтэлігентныя сілы краю заняліся адной толькі палітыкай. Тады залажыліся першыя беларускія палітычныя арганізацыі — парціі.
Аб тым, што рабілася ў расейскіх губэрнях і па вялікшых гарадох, беларускі мужык чуў толькі няясныя весткі. Не разумеючы добра, чаму і адкуль пайшла тамака завіруха, наш селянін пачаў разглядацца навакол, пачаў думаць аб сваім жьшьці і долі сваёй, аб прычынах усяго злога, аб сваім палажэнню меж іншымі станамі і народамі. Гэтыя думкі, каторыя і разьбіраліся і ў друкованым, і ў жывым беларускім слове, давялі нашага хлебароба да пазнаньня таго, што ён такі ж чалавек, як усе, дый у такім прыпадку і ўсё яго роднае, як мова, думкі, песьпі, звычаі і т. д., ня горшыя за чужаземныя. Раз пазнаўшы гэта, беларус падняў свой голас, дамагаючыся сабе грамадзянскіх правоў, жадаючы шацунку для сваей мовы і дапушчэньня роднага слова ў школу. Да гэтага жаданьня прылучылася вялікая частка народнай інтэлігенцыі — вучыцялёў народных.
Тады — у 1906 гаду — адкрылася першая выдаўніцкая суполка «Загляне сонца і ў нашэ вакноцэ» ў Пецярбурзе; яна надрукавала першые кніжкі да навукі па беларуску (Элементар, першае чытаньне і іншые), а так сама пачала выдаваць творы песняроў нашых даўнейшых і новых. У канцы 1906 году у Вільні выйшла ў свет і першая беларуская газэта «Наша Доля»: народ жадаў, каб яму асвятлялі ўсё тое новае жыццё, катораго ён не разумеў, і таму газэта адразу знайшла многа тысячаў чытацелёў меж селянамі. Але «Наша Доля» пажыла нядоўга. Ешчэ перад сьмерцьцю яе ў Вільні аткрылася новая беларуская газэта «Наша Ніва», каторая на першым мейсцы паставіла культурно-національную работу, якую вядзе і цяпер.
Праз тры гады жыцьця беларуская газэта пасьпела, ўсё-ж такі, зрабіць немала. – «Наша Ніва» выклікала грамаду супрацоўнікоў-селян і гэтак зрабілася народным дзелам – народнай ўласнасьцю. На яе клік дааткрываліся новые беларускіе культурно-національные організаціі – суполкі «Мінчук», «Наша Хата» і т.п., ды ўсе яны шчыра працуюць, каб узбагаціць народную літэратуру і даць беларусом можнасьць вучыцца з кніжок, пісаных мовай бацькоў іх. Пры «Нашае Ніве» узрасла і расьце чэрэда нашых песняроў-паэтоў і пісацелёў, каторые выйшлі с курнай хаты мужыцкай і ў пекным слове малююць яго жыцьцё, яго долю – нядолю, яго звычаі, думкі, жаданьня.