Абяцаньне (Гейнэ/Таўбін)
Выгляд
Абяцаньне Верш Аўтар: Генрых Гейнэ 1844 (пераклад ?) Арыгінальная назва: Verheißung Пераклад: Юлі Таўбін |
Пераклад Юлі Таўбін Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 229. — 372 с. |
Болей босай па балотах
Ты ня пойдзеш, воля наша.
У шкарпэтках пойдзе вашаць
І таксама ў добрых ботах.
Шапку цёплую загэтым
Ты насунеш аж на скроні -
Яна вушы абароніць
Ад зімовых сьцюж і ветраў.
Атрымаеш нават ежы -
Прад табой такія шыры!
Унікай адно сатыры
Ды эксцэсаў неналежных.
Не сьмялей адно ні ў мысьлях!
Не забудзься на пашану
Да людзей вышэйшых станаў
І да пана бургамістра.