Перайсці да зместу

Абяцадла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Абяцадла
Верш
Аўтар: Стары Улас
Крыніца:http://knihi.com/Stary_Ulas/Abiacadla.html (Першыя літары кожнага радка ў лацінскім варыянце складаюць алфавіт)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Абяцадла - рэч не цяжка:
Бусел - гэта будзе пташка,
Цар - ў пачоце быў калісьці,
Дуб - зімою ёсць без лісця,
Этна - то бугор агністы,
Фельчар - то не арганісты,
Грошык - дробная манета,
Гусь - дамова пташка гэта,
Іскра - жарка і пякуча,
Ель - шуміць, калі растуча,
Конь - баіцца шмат астрогі,
Ліс - ёсць звер чацвераногі,
Лось - вялікі ёсць, і годзе,
Мак - красуе ў агародзе,
Наста - дзеўка працавіта,
Окунь - рыба смакавіта,
Перац - горак будзе хіба,
Рак - гавораць, то не рыба,
Сучка - брэша, ёй уцеха,
Торба - меншая ад меха,
Улей - пчолам ёсць храміна,
Воўк - то дзікая скаціна,
Х - закінем у загладу,
У - чытаюць, але ззаду,
Заяц - то лясная кошка,
Жоўты - певень і какошка,
Змей - сярдзіты вельмі, падла, -
І ўсё будзе абяцадла.