Перайсці да зместу

Абавязкі беларускага нац.-соцыяліста

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Абавязкі беларускага нац.-соцыяліста
Дакумэнт
Аўтар: Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
1934 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 5 (7) ад 25.VII.1934 г., б. 1-2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АБАВЯЗКІ БЕЛАРУСКАГА НАЦ.-СОЦЫЯЛІСТА

Б.Н.С.

Дабро сваей Нацыі і яе працоўных сяброў ставіць перад дабром і карысьцяй асабістай, знае свае мэты шляхі да іх; мае цьвёрдыя пераконаньні, умее за іх змагацца і пашырае іх сярод сяброў сваей Нацыі.

Б.Н.С.

Павінен быць энэргічным, вытрывалым, працавітым і адважным, павінен працаваць над сабой у кірунку вырабленьня ўсіх добрых прыкметаў характару і папаўненьня сваей веды, павінен быць карным і здысцыплінаваным сябрам сваей арганізацыі.

Б.Н.С.

Пашырае свае думкі словам і пяром, дзе толькі дасца, падтрымлівае сваю часопісь і гуртуе каля сябе сваіх аднадумцаў на падставе вернай сяброўскай дружбы.

Б.Н.С.

Уважае мову за адну з галаўнейшых адзнакаў нацыі, дзеля гэтага паслугоўваецца беларускай моваю ўсюды, дзе яна зразумелая, навет ў зносінах з чужымі адміністрацыйнымі ўладамі на Беларусі, у пісьмах, на вуліцы, у магазыне і г. п.; пагарджае тымі „дзеячамі“, якія ў хаце да сямьі не гавораць пабеларуску і кляйміць іх перад грамадзкай апініяй.

Б.Н.С.

Усьведамляе якія народы і якія клясы жывуць эксплёатацыяй беларускага сялянска-работніцкага народу; выяўляе нэгатыўвую ў гэтым кірунку ролю жыдоў і паноў на нашых землях.

Б.Н.С.

Зьяўляецца праціўнікам мяшаных жанімстваў, дзе адной стараной ёсьць асоба, належачая да пануючай нацыі і, гэтым самым, пагражаючая, у сучасных абставінах, вынарадаўленьнем будучага пакаленьня.

Б.Н.С.

Пераконвае кожнага, што матарыяльны дабрабыт і духовы развой працоўных беларусаў залежыць ад вызваленьня Беларускай Нацыі ад палітычнага і эканамічнага паняволеньня.

Б.Н.С.

Пры кожнай аказыі ўсьведамляе ў беларускасьці тутэйшых „палякоў“ і „рускіх“, пачынаючы ад тых, з якімі спатыкаецца ў штодзённым жыцьці; даказвае ім іхняе рэнэгацтва ў стасунку да беларускага народу, з якога паходзяць.

Б.Н.С.

Выбірае, у меру магчымасьці, такую працу ў жыцьці, каб быць якнайменей залежным ад чужога дзяржаўнага апарату і магчы больш удзяляцца грамадзкай працы для дабра сваей нацыі і яе працоўных сяброў.

Б.Н.С.

Разумее сілу арганізованага грамадзянства, дзеля гэтага ён прызнае і сумленна выконвае свае грамадзкія абавязкі і бязхістаньня паддаецца дысцыпліне сваей арганізацыі.

Б.Н.С.

Змагаецца з усімі варожымі для Беларусаў сіламі, дэмаскуе фалш камуністаш, калі яны паслугоўваюцца нацыянальнымі лёзунгамі ведаючы, што яны толькі выкарыстоўваюць гэтыя лёзунгі для сваіх тактычных мэтаў.

Б.Н.С.

Популярызуе фізычнае выхаваньне; зьяўляецца староннікам спорту і гімнастыкі, як дзейнікаў, што гартуюць і ўзмацняюць цела і дух і даюць запал да змаганьня і спаборніцтва, бярэ ўдзел у спартовых імпрэзах і арганізуе іх.