Перайсці да зместу

Суседзі (1932)/І з вашымі прыват-доцэнтамі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Просім І з вашымі прыват-доцэнтамі
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
„Балда турэцкая“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І З ВАШЫМІ ПРЫВАТ-ДОЦЭНТАМІ!.

У пакоі інтэрнату каля вялізарнай кнігі сядзела чалавек дзесяць студэнтаў.

Студэнты глядзелі ў вялізарную квігу і відавочна былі няпрытомнымі.

Раптам пахмурна адзін з прысутных загаварыў:

— Колькі будзе два памножанае на два?

— Два памножанае на два ня іначай, як будзе сем, — няўпэўнена адказваў нехта з прысутных.

Я падышоў бліжэй, паглядзеў на адказаўшага і са спачуваньнем запытаўся:

— Вы ў нашым унівэрсытэзе праходзіце курс?

— Так, — ціха адказаў студэнт і, паглядзеўшы ў вялізвоную кнігу, зьбялеў і прыціх.

Тады я, каб расьсеяць сумленьні гэтага выхаванца нашай вышэйшай школы, сумленна сказаў:

— У даваенны час, калі хто памножаў два на два, дык казалі, што было чатыры…

Студэнты засьмяяліся.

Мне зрабілася жудасна, але каб болей, раздражаць нашых будучых прыват-доцэнтаў, няшчыра засьмяяўся і я.

— Откиньте всякий страх и можете держать себя свободно, — гледзячы на вялізарную кнігу раптам сказаў адзін студэнт, і зьвярнуўшыся ўжо непасрэдна да мяне, ён дадаў:

— Будзьце ласкавы, прачытайце і вы вось гэту кнігу.

Студэнт паклаў перад мной кнігу: „Лекцыі па гісторыі беларускай мовы“ прыват-доцэнта Воўка-Левановіча і сам адышоўся.

… І праз паўгадзіны я ўжо калмачыў валасы, праз гадзіну я зьбялеў, а яшчэ праз паўгадзіны студэнты, паглядзеўшы на мяне, ціха пыталіся:

— Колькі цяпер два памножанае на два?

— Сем! — ціха адказваў я і яшчэ болей зьбялеў…

Сем, чорт пабяры, сем!

Бо калі вучоны мовазнаўца Беларускага Унивэрсытэту па катэдры беларускага мовазнаўства сьцьвярджае, што словы: „строгій, стро, арыхметіка, хвізіка, пандравіліся“ і г. д. ёсьць беларускія словы і ўсё яшчэ застаецца прыват-доцэнтам, дык я сьмела буду , сьцьвярджаць, што два памножанае на два ёсьць сем, як сем ёсьць болей чатырох, дык я буду дамагацца, каб мне далі годнасьць прыват-доцэнта па катэдры вышэйшай матэматыкі.

Кажуць, што Воўк-Левановіч у гэты час яшчэ эгшта піша „па нашай мове“.

Паважаны вучоны, а ўсё-ж такі падвучэце крыху нашу мову, бо як вы ёсьць наш вучоны мовазнаўца, дык неяк нязручна з гэтага боку вам быць няпісьменным.

Падвучэцеся! Мы пачакаем…

Мы шмат вякоў чакалі…