Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Сьцежкі васільковыя/І жыцьцё снавалася

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ціхазвонныя ды ласкавыя дні… І жыцьцё снавалася
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Пацеркі лілёвыя

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І ЖЫЦЬЦЁ СНАВАЛАСЯ…

І жыцьцё снавалася ніткаю срэбрыстаю,
і будзілі водгульле струны галасістыя…
А цяпер казалі мне — праўда ці няпраўда —
што ў туманах раніцы заблудзіла радасьць.

Што-ж! Калі туманіцца — знача дзень румяніцца,
І расу туманамі паднімае раніца…
А ў туманах стыглых, раніцаю ўзнятых,
гэтак пахнуць сьцежкі палыном і мятай.

Ой ты, раньне яснае, ды з лугамі роснымі!
Ой ты, сонца палкае, з залатымі косамі!
Завіліся фарбы ў міліёны кольцаў,
дык паслухай песьню, песьню комсамольца.