І залацісьцей і сталёвей (1926)/Скрыжалі/Там, у сонцавай хаце…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
І праз вецер заходні… Там, у сонцавай хаце…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Будзе плакаць дзяўчынка…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Там, у сонцавай хаце…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




3.
Там, у сонцавай хаце, што на ўзьмежку нябёсаў,
пазалочаны ганак.
Ходзіць месяц бялявы і галосіць, галосіць,
як забыты каханак.
Пойдзе месяц надхмар‘ем на зялёныя ўзгор‘і,
і да самага раньня вартаваць будуць зоры
пазалочаны ганак…