І залацісьцей і сталёвей (1926)/Скрыжалі/Можна ў горы з усьмешкай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Будзе плакаць дзяўчынка… Можна ў горы з усьмешкай…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Выйду, выйду ў нізіны…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Можна ў горы з усьмешкай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5.
Можна ў горы з усьмешкай, можна плакаць ад шчасьця —
будзе сэрца, як крэмень.
Засумуе асіна, стане лісьцямі шастаць,
стануць стыгнуць карэньні.
Ані з начамі праскачуць, як шалёныя коні.
Цела зробіцца кволым, стануць срэбнымі скроні —
будзе сэрца, як крэмень.