Ішла каляда да з вечара

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ішла каляда да з вечара
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Зінаідай Мажэйка ў 1974 г. у г/п Асвея Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобл. // З. Я. Мажэйка. Песні беларускага Паазер’я. Мінск, 1981. № 6. Коліда.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ішла каляда да з вечара.
Коліда![1]
Нісла кішку ў партным мяшку.
Палажыла на прыпечку.
Як зайграла у скрыпачку.
Кот з падпечку — за кішэчку.
— Апсік, абрысь, ды не руш кішкі!
Гэта кішка працаваная.
Працаваная, гараваная.
Хто парушыць — руку адсушыць.
Хто патроніць — руку адломіць.

  1. Рэфрэн паўтараецца пасля кожнага радка