Перайсці да зместу

Ішла Купала сялом, сялом

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ішла Купала сялом, сялом
Песня

Крыніца: Сайт клуба «Спадчына»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ішла Купала сялом, сялом,
Закрыўшы вочкі пяром, пяром.
На Йвана Купала, на Йвана Купала! (Паўтараецца пасля кожных двух радкоў.)
Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
Вітала хлопцаў чалом, чалом.
Вітала хлопцаў чалом, чалом,
Свяціла ночкі агнём, агнём.
Свяціла ночкі агнём, агнём,
Пляла вяночкі шаўком, шаўком.
Пляла вяночкі шаўком, шаўком,
Слыла Купалка цяплом, дабром.
Слыла Купалка цяплом, дабром,
Славу Купалу пяём, пяём.

(Запісана: 342. В. Іваноўскай ў 1964 г. у в. Дахны Смаргонскага р-на ад Я. І. Іваноўскай, 55 г.)