Перайсці да зместу

Ішла-пайшла сівая свіння

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ішла-пайшла сівая свіння
Народная песня
Крыніца: Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар–укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі" ; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с.
Беларуская калядка, запісаная Раманавым у Дзіснянскім раёне Віленскай губерні // М. Чуркін. Беларускія народныя песні і танцы. Мінск, 1949. № 1. Калядная.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ішла-пайшла сівая свіння,
Кугі, кугі, сівая свіння.
Аж пад дубы, у жалуды,
Кугі, кугі, у жалуды.

Спаткалася з шэдзінькім ваўком,
Кугі, кугі, з шэдзінькім ваўком.
— Куды ідзеш, сівая свіння?
Кугі, кугі, сівая свіння.

— Іду пад дубы, у жалуды,
Кугі, кугі, у жалуды.
— І я ж табе за таварыша,
Кугі, кугі, за таварыша.

— А божа ж мой, не хочацца,
Кугі, кугі, не хочацца.
Быць маёй шэрсці рассыпанай,
Кугі, кугі, рассыпанай.

Быць маёй крыві разлітаю,
Кугі, кугі, разлітаю.
Быць маім дзеткам сіротачкамі,
Кугі, кугі, сіротачкамі.