Устаньце, парыі планеты,
Ахвяры голаду і зла!
Кіпіць, імкнучыся да мэты,
Наш розум, прагны да святла!
Свет гвалту, здзекаў мы разбурым,
Ушчэнт разбурым, а на ім
Свет шчасця і дабра збудуем:
Хто быў нічым, той стане ўсім!
Прыпеў:
Барацьбы з капіталам
Бой апошні ідзе.
Інтэрнацыяналам
Яднайся, род людзей!
Ніхто не вызваліць ніколі:
Ні Бог, ні цар і ні герой –
Сябе пазбавім мы няволі
Мы самі, дружнай грамадой!
Каб свой забраць кавалак хлеба,
Рабаўнікоў за горла ўзяць –
Надзьмем мяхі: жалеза трэба
Пакуль гарачае каваць!
Прыпеў
Закон з нас робіць вінаватых,
Падаткі смокчуць нашу кроў.
Дзяржава дбае пра багатых,
А праўда бедных – енк без слоў.
Але даволі мы маўчалі,
І час даўно наспеў сказаць:
«Каб праўды болей не тапталі,
З кален патрэбна праўду ўзняць!»
Прыпеў
Агідны вы, як крывасмокі,
Чыгунак, шахтаў каралі!
Бо вы, з людзей піючы сокі,
Свае ўсе скарбы набылі.
І колькі б іх вы ні хавалі,
Ужо тых скарбаў лёс відаць:
Усё, што вы нарабавалі,
Павінны будзеце аддаць!
Прыпеў
Цары не зманяць нас дурманам:
Народу – мір, царам – вайна!
І забастоўкаю тыранам
Адкажа армія сама!
Няхай тыраны прымушаюць
У бой смяротны крочыць нас, –
Салдаты ў іх паразражаюць
Свае гарматы у адказ!
Прыпеў
Рабочым толькі і сялянам
Належаць гмахі і палі,
А дармаедам і тыранам
Не будзе месца на Зямлі!
Няхай драпежнікаў бясконца
Дзяўбуць драпежна груганы,
А нам жа ранішняе сонца
Заззяе промнямі вясны!
Прыпеў
|
Ustańcie, paryi płaniety,
Achviary goładu i zła!
Kipić, imknučysia da mety,
Naš rozum, pragny da sviatła!
Sviet gvałtu, zdziekaŭ my razburym,
Uščent razburym, a na im
Sviet ščascia i dabra zbudujem:
Chto byŭ ničym, toj stanie ŭsim!
Prypieŭ:
Baraćby z kapitałam
Boj apošni idzie.
Іnternacyjanałam
Jadnajsia, rod ludziej!
Nichto nie vyzvalić nikoli:
Ni Bog, ni car i ni gieroj –
Siabie pazbavim my niavoli
My sami, družnaj gramadoj!
Kab svoj zabrać kavałak chleba,
Rabaŭnikoŭ za gorła ŭziać –
Nadźmiem miachi: žaleza treba
Pakul garačaje kavać!
Prypieŭ
Zakon z nas robić vinavatych,
Padatki smokčuć našu kroŭ.
Dziaržava dbaje pra bagatych,
A praŭda biednych – jenk biez słoŭ.
Ale davoli my maŭčali,
І čas daŭno naspieŭ skazać:
«Kab praŭdy bolej nie taptali,
Z kalen patrebna praŭdu ŭzniać!»
Prypieŭ
Agidny vy, jak kryvasmoki,
Čygunak, šachtaŭ karali!
Bo vy, z ludziej pijučy soki,
Svaje ŭsie skarby nabyli.
І kolki b ich vy ni chavali,
Užo tych skarbaŭ los vidać:
Usio, što vy narabavali,
Pavinny budziecie addać!
Prypieŭ
Cary nie zmaniać nas durmanam:
Narodu – mir, caram – vajna!
І zabastoŭkaju tyranam
Adkaža armija sama!
Niachaj tyrany prymušajuć
U boj smiarotny kročyć nas, –
Sałdaty ŭ ich parazražajuć
Svaje garmaty u adkaz!
Prypieŭ
Rabočym tolki i sialanam
Naležać gmachi i pali,
A darmajedam i tyranam
Nie budzie miesca na Ziamli!
Niachaj drapiežnikaŭ biaskonca
Dziaŭbuć drapiežna grugany,
A nam ža ranišniaje sonca
Zazziaje promniami viasny!
Prypieŭ
|