Перайсці да зместу

Імянны Найвышэйшы Указ Мікалая II аб ваенным становішчы (1914)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Імянны Высочайшы Указ аб ваенным палажэньні
Дакумэнт
Аўтар: Мікалай II Раманаў
17 ліпеня 1914 году
Крыніца: Газэта «Наша Ніва», № 29, 25 ліпеня 1914 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Імянны Высочайшы Указ.

аб ваенным палажэньні.

Імянным Высочайшым Указам Нашым, дадзеным у семнаццаты дзень гэтаго ліпня Правіцельствуючэму Сэнату, прызналі Мы патрэбным прывясьці армію і флот па ваеннае палажэньне. Поруч з гэтым, дзеля поўнаго забаспечэньня спаўненьня гэтаго пастанаўленьня, прыказываем аб‘явіць на ваенным палажэньні ніжэй паказаные мейсцы Імперыі с. патчыненьнем ўсяго гражданскаго упраўленьня гэтых мейсц глаўным начальнікам прыналежных ваенных акругоў: С.-Пецярбурскую губернію з гор, С.-Пецярбургам, Эстляндзкую і Ліфляндзкую губерніі, Валдайскі павет Наўгародскай губ., Курландзкую, Ковенскую, Сувалькую, Віленскую і Вітэбскую губэрніі, Пскоўскі павет Пскоўской губэрніі, Ломжыпскую, Плоцкую, Варшаўскую, Калішскую, Петрокоўскую, Люблінскую, Гродненскую, Келецкую, Радомскую, Холмскую, Валынскую, Падольскую, Бесарабскую, Кіеўскую, і Мінскую губерніі, Гомельскі павет. Магілёўскай губерніі, Херсонскую і Таврычэскую губерніі, Смаленскі павет Смаленскай губерні, Залатаношскі, Перэяалаўакі і Крэменчугскі паветы Палтаўскай губерніі, Осцерскі павет Чэрнігоўской губ., Верхнеднепроўскі і Екацерынаслаўскі паветы Екацерынаслаўскай губ., Тэрмюкскі аддзел Кубанскай обласьці, Чорнаморскую губ., Сухумскі округ, Зугдыдскі, Сенакскі, Озургэтскі паветы Кутаіской. губ. і Батумекую обласць.

Правіцельствуючы Сэнат парупіцца учыніць да спаўненьня гэтаго патрэбные распараджэньні.

На подліпніку Ўласнаю Яго Імпэратарскаго Велічэства, рукою падпісано:

„МІКАЛАЙ“.

У Пецергофе,
20 ліпня 1914 г.


Скрапіў ваенны міністр генэрал-ад‘ютант Сухомліноу.