«Беларускай крыніцы»
Выгляд
«Беларускай крыніцы» Аўтар: Алесь Мілюць 1935 Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 318 |
З нагоды 19 года яе выдання
Ты, «Беларуская крыніца»,
Адна з праўдзівейшых газет!
Ад шчырых слоў душы крывіцкай
Прымі пяснярскі мой прывет!
Ты — найстарэйшая газета!
Бо дзевятнаццаты ўжо год
Праз цемру зла да праўды свету
Вядзеш працоўны наш народ.
Ты — светач-зорка новай эры,
Народнай волі зорны шлях...
Ты — сымбаль ходання і веры,
У лепшу будучыню гмах.
Ты, ўсцяж йдучы да светлай мэты,
Смяротным ворагам на страх,
Трымаеш горда перад светам
Наш бел-чырвона-белы сцяг.
Ты — дух народнага імкнення,
Што магутнее з года ў год.
Да волі, шчасця й адраджэння
Заспаны будзіш ты народ.
Дык з гора, з крыўдаў і цярпенняў
Пакутны край наш вызваляй,
Для славы прышлых пакаленняў
Свой Новы год распачынай.
10 студзеня 1935 г.
Скорычы