Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён як быццам чуў гэту цемнату ў стрыманна зьвінеўшых тонах яе трусіўшага голасу. Калі-ж, падняўшы ўгару задумлівы твар, яна казала яму: „Ах, якая хмара йдзе, якая хмара цёмная, працёмная!“ — дык ён адчуваў адразу быццам халоднае дуцьцё і чуў у яе голасе палохаўшы шорхат паўзучага па небе, недзе ў далёкай вышыні, страхацьця.