Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сёды цанілі тое-сёе ў справах неба, дзеля гэтага ты павінна мне верыць. Ну, а ў рэшце ўсяго, што датычыць orbis terrarum, г. зн. усяго зямнога, дык слухай, што табе скажа пан Максім Яцэнка, і вучыся добра.

— Ня бойцеся, пане Валенты, — усьмяхаючыся адказаў на гэтую прамову Максім, — мы не вярбуем паненак для аддзелу Гарыбальды.


ІХ.

Супольнае навучаньне аказалася вельмі карысным для абаіх. Пятрусь ішоў, ведама, наперадзе, але гэта ня выключала такога-сякога стараньня йсьці навыперадкі. Апрача таго, ён памагаў ёй часта вывучваць лекцыі, а яна знаходзіла іншы раз вельмі ўдачныя ухваткі, каб вытлумачыць хлопчыку што-нібудзь цяжка зразумелае для яго, сьляпога. Апрача таго, яе таварыства ўносіла ў яго заняткі штосьці асаблівае, надавала яго разумовай працы асобны тон прыемнага ўзбуджэньня.

Наагул, гэтая дружба была сапраўдным дарам спагадлівала лёсу. Цяпер хлопчык ня шукаў ужо поўнае адзіноты; ён знайшоў тое кампаньёнства, якога не магла яму даць любасьць дарослых, і ў мінуту чуткага духовага зацішша яму была прыемнаю яе блізкасьць. На прываль ці на рэку яны заўсёды хадзілі ўдваіх. Калі ён граў, дык яна слухала яго з наіўнаю радасьцю. А калі ён адкладваў дудку, дык яна пачынала перадаваць яму свае дзіцяча-жывыя ўражаньні ад ваколічнае прыроды; ведама-ж, яна ня ўмела выказваць іх з належнаю паўнатою такімі, якія патрэбны, словамі, але затое ў яе нескладаных расказах, у іхнім тоне ён схапляў характарны колёрыт кожнае апісванае зьявы. Гэтак, калі яна казала, напрыклад, аб цемнаце раскінутае над зямлёю сырое і чорнае ночы, дык