Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
РАЗЬДЗЕЛ ІV.
I.

Ёсьць натуры, як быццам загадзя прызначаныя для ціхага подзьвігу любасьці, злучанае з сумам і клопатам, — натуры, для якіх гэтыя клопаты аб чужым горы складаюць як-бы атмосфэру, арганічную патрэбу. Прырода загадзя надзяліла іх спакойнасьцю, без якое немагчымы будзённы подзьвіг жыцьця, яна прадбачліва прытупіла ў іх асабістыя парывы, запросы асабістага жыцьця, падпарадкаваўшы гэтыя парывы і гэтыя запросы пануючай рысе характару. Гэткія натуры здаюцца досіць часта вельмі халоднымі, вельмі разважлівымі, пазбаўленымі пачуцьця. Яны глухія на палкія поклічы грэшнага жыцьця і ідуць панурым шляхам даўгу гэтак-жа спакойна, як і шляхам самага найясьнейшага асабістага шчасьця. Яны здаюцца халоднымі, як сьнегавыя вяршыны і гэтак-жа сама, як яны, вялічавыя. Жыцьцёвая прэсната падае ім да ног; нават брахня і плёткі скочваюцца па іх беласьнежнай вопратцы, быццам гразныя стрўйкі з крыльляў лебедзя...

Маленечкая Пятрусёва знаёмая мела ў сабе ўсе рысы гэтага тыпу, які рэдка вырабляецца жыцьцём і выхаваньнем; ён, як талент, як гэні, даецца ў дар натурам-выбранцам і праяўляецца рана. Маці сьляпога хлопчыка разумела, якое шчасьце здарэньне паслала яе сыну ў гэтым дзіцячым кампанстве. Разумеў гэта і стары Максім, якому здавалася, што цяпер у яго гадунца ёсьць усё, чаго яму яшчэ не хапала, што цяпер духоўнае разьвіцьцё сьляпога пайдзе ціхім і роўным, нічым непатурбованым ходам…

Але гэта была горкая памылка.