Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цемра і маўчаньне… Нейкія смутныя прыявы прабуюць яшчэ адрадзіцца з глыбокае цемры, але яны ня маюць ужо ні формы, ні тону, ні колеру… Толькі недзе далёка, унізе зазьвінелі пералівы гамы, пярэстымі радамі прарэзалі цемру і таксама скаціліся ў прастор......................................

Тады раптам вонкавыя гукі дасягнулі яго слыху ў сваёй звычайнай форме. Ён быццам прачхнуўся, але ўсё яшчэ стаяў, азораны і радасны, сьціскаючы рукі маці і Максіма.

— Што гэта з табою? — спыталася маці стрывожаным голасам.

— Нічога… мне здаецца, я… бачыў вас усіх. То-ж я… ня сплю?

— А цяпер? — неспакойна спыталася яна. — Ці ты помніш, ці будзеш помніць?

Сьляпы глыбока ўздыхнуў.

— Не, — адказаў ён з натугаю. — Але гэта нічога, таму што… Я аддаў усё гэта… яму… дзіцяці і… і ўсім…

Ён пахіснуўся і страціў прытомнасьць. Яго твар зьбялеў, але на ім усё яшчэ блудзіў водбліск радаснага задаволеньня.