Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вось тут. Добры верш, ды без лятарні не прачытаеце…

Пётра падняўся да яго і, правёўшы рукою па сьцяне, лёгка знайшоў строгую афорызму, урэзаную ў сьцяну нейкім, быць можа, больш як поўстагодзьдзя ўжо памёршым, чалавекам:

Помни смертный часъ,
Помни трубный гласъ,
Помни съ жизнію разлуку,
Помни вѣчную муку…

— Таксама сэнтэнцыя, — папрабаваў пажартаваць студэнт Стаўручэнка, але жарт неяк ня выйшаў.

— Не падабаецца, — хітра сказаў званар. — Ведама, ты яшчэ чалавек малады, а таксама… хто ведае. Сьмяротны час прыходзіць, яко татъ в нощи… — Добры верш, — дадаў ён ізноў, неяк паіншаму… — „Помни смертный часъ, помни трубный гласъ“… Але, штосьці вось там будзе, — закончыў ён ізноў даволі злосна.

Яшчэ некалькі ступеняў, і яны ўсе выйшлі на першы пляцык званіцы. Тут было ўжо досіць высока, але лёха ў сьцяне вяла яшчэ больш нязручным праходам вышэй. З апошняга пляцыку від адкрыўся шырокі і надзіва прыгожы. Сонца схілілася на захад да гарызонту, па нізіне лёг доўгі цень, на ўсходзе ляжала цяжкая хмара, даль гублялася ў вячэрнім дымку, і толькі дзе-ня-дзе косыя праменьні вырывалі з сініх ценяў то белую сьцяну мазанае хаткі, то зазіхацеўшае рубінам ваконца, то жывую іскрачку на крыжы дальняе званіцы.

Усе прыціхлі. Высокі вецер, чысты і вольны ад выпарэньняў зямлі, цягнуўся ў пралёты, варухаючы вяроўкі, і, заходзячы ў самыя званы, выклікаў час ад часу працяжныя водгукі. Яны ціха шумелі глыбокім мэталічным шумам, за якім вуха лавіла штосьці яшчэ, быццам аддаленую, слаба