Старонка:Сьляпы музыка (1928).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чутную музыку або глыбокія ўздыханьні медзі. Ад усяго, які ўнізе расьсьцілаўся, абраза веяла ціхім спакоем і глыбокім мірам.

Але цішыня, запанаваўшая сярод невялікага таварыства, мела яшчэ й іншую прычыну. Па нейкім агульным пабуджэньні, выцякаўшым мусі з адчуваньня вышыні і свае бязраднасьці, абодва сьляпыя падыйшлі да кутоў пралётаў і сталі, апёршыся на іх абедзьвюма рукамі, пахіліўшы твары насустрэчу ціхаму вячэрняму ветру.

Цяпер ні ад каго ўжо ня высьлізнулася дзіўная сходнасьць. Званар быў крыху старэйшы; шырокая раса вісела фалдамі на худым целе, рысы твару былі грубейшыя і больш рэзкія. Пры ўважным паглядзе на іх выступалі і розьніцы: званар быў блёндын, нос у яго быў крыху гарбаты, губы танчэйшыя, як у Пётры. Над губамі прабіваліся вусы і кудравая бародка аблямоўвала падбародак. Але ў жэстах, у нэрвовых складках губаў, у заўсёдным руху броваў была тая зьдзіўляльная, як-бы родная, сходнасьць, па прычыне якой шмат якія гарбуны таксама прыпамінаюць адзін аднаго тварам, як браты.

Пётраў твар быў крыху спакайнейшым. У ім відаць было прывычную тугу, якая ў званара ўзмацнялася востраю жаўцёвасьцю і часам злосьцю. Хоць-жа, цяпер, і ён, як відаць, супакойваўся. Роўны павеў ветру як-бы разгладжваў на яго твары ўсе зморшчкі, рэзьліваючы па ім ціхі мір, ляжаўшы на ўсім, схованым ад сьляпых вачэй, вобразе… Бровы варушыліся ўсё цішэй і цішэй.

Але вось, яны ізноў здрыгануліся, адначасна ў абодвух, як быццам абодва пачулі ўнізе нейкі гук з даліны, нячутны нікому іншаму.

— Звоняць, — сказаў Пётра.

— Гэта ў Юр’я за пятнаццаць вёрст, — паясьніў званар. — У іх заўсёды на паўгадзіны ра-