Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шмат“. І пачалі чэрці прасіць Яго, каб не загадваў ім ісьці ў бяздоньне, а пазволіў увайсьці ў гурт сьвіней, які пасьвіўся блізка (было іх каля дзьвёх тысячаў). Хрыстос пазволіў ім. Чэрці, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіньні, і тады ўвесь гурт кінуўся з кручы ў мора і ўтапіўся. Спалоханыя пастухі, бачачы, што сталася, пабеглі дый рассказалі ўсё ў месьце і вёсках. Прыйшлі жыхары і бачаць — шалёны сядзіць ля ног Іісуса апрануты, зусім здаровы і пры поўным розуме. Яны пачалі распытваць аб усіх гэтых падзеях і пастухоў і самога шалёнага, і вельмі перапалохаліся. І стаў увесь народ прасіць Іісуса Хрыста адыйсьці ад іх, бо іх апанаваў вялікі страх. Тады Іісус Хрыстос увайшоў у човен і ад’ехаў. Чалавек-жа той, удзячны за сваё чудоўнае аздараўленьне, хацеў ісьці за Іісусам, але Ён не пазволіў і толькі сказаў: „Ідзі дамоў да сваіх і раскажы ім, што ўчыніў табе Гасподзь і як уратаваў цябе“. І пайшоў аздароўлены і пачаў па ўсёй той краіне расказваць пра быўшае з ім, і славіць свайго Збавіцеля.

27. Уваскрашэньне дачкі Яіра.

Мат. IX, 18—26; Мрк. V, 35—43; Лук. VIII, 40—56.

Адзін з начальнікаў жыдоўскае сынагогі, на імя Яір, прыйшоў да Іісуса і, ўпаўшы да Яго ног, сказаў: „Адзіная дачка мая памірае; прыдзі ў мой дом і ўскладзі на яе рукі, каб паздаравела“. Бачачы веру Яіра, Іісус Хрыстос пайшоў за ім. Па дарозе сустракае іх нехта з дому Яіра і кажа яму: „Дачка твая памёрла; ня трэба непакоіць Вучыцеля“. Іісус, пачуўшы гэтае, сказаў Яіру: «Ня бойся, толькі веруй, і збаўлена будзе“. Калі прышлі ў дом, там усе плакалі і галасілі па памёршай. Але Іісус Хрыстос сказаў: «Ня плачце; яна не памёрла, але сьпіць». І пачалі ўсе сьмяяцца з Яго, ведаючы, што дзяўчына памёрла. Выслаўшы з дому ўсіх, хто там быў, і ўзяўшы з Сабой Пятра, Якава і Іоанна, Іісус Хрыстос увайшоў разам з бацькамі ў пакой, дзе ляжала памёршая, узяў яе за руку і сказаў: «Дзяўчына! табе кажу: устань!» І вярнуўся дух яе, і адразу ўстала і пачала хадзіць, — яна бы-