Перайсці да зместу

Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

коўвалі ў ланцугі, ён кожын раз разрываў іх. Ніхто ня меў сілы ўзяць яго. Ён трымаў у страху ўсю ваколіцу, кожын баяўся спаткацца з ім. — Угледзіўшы здалёк Іісуса, шалёны падбег да Яго, паваліўся перад Ім на зямлю і голасна выклікнуў: „Што Табе да

Чудоўнае вылячэньне Гадарынскага шалёнага.

мяне, Іісусе, Сыне Бога Ўсявышняга? Малю Цябе, ня муч мяне!“ Іісус Хрыстос, зварочваючыся да нячыстага духа, які апанаваў шалёнага, кажа: „Выйдзі, духу нячысты, з гэтага чалавека!“ Пасьля спытаўся ў духа: „Як тваё імя?“ Ён сказаў: „Легіён[1], бо нас

  1. Легіёнам зваўся аддзел рымската войска, у якім налічвалася да 6.000 ваякаў.