Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі — перастрашаныя і зьдзіўленыя — гаварылі адзін аднаму: „Хто-ж гэта, што і ветрам загадвае і вадзе, і слухаюць Яго?“ — І прыплылі ў старану Гадарынскую, што насупроць Галілеі.

26. Чудоўнае вылячэньне Гадарынскага шалёнага.

Мрк. V, 1—20; Лук. VIII, 26—39.

Як толькі Іісус Хрыстос выйшаў на бераг, да Яго падбег шалёны, які з даўных часоў быў апанаваны нячыстымі духамі або д’яблам. Шалёны жыў ня ў хаце, але ў горах, хаваючыся ў магілах, хадзіў не апранаўшыся, дзень і ноч крычаў і біўся аб каменьні. Ён валадаў нечалавечай сілай; колькі разоў яго ні за-