Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вёсцы, прыехаў ён на чатыры месяцы ў Лучынаўку бліскучым гвардзейскім афіцэрам — і на працягу гэтага часу паспеў ускружыць галаву нават панураму старому бацьку свайму. Дзіўна! Іван Андрэевіч з асалодай слухаў расказы свайго сына аб некаторых яго перамогах. Браты яго нямелі перад ім і здзіўляліся яму, як вышэйшай істоце. Ды і сама Анна Паўлаўна амаль што палюбіла яго больш за ўсіх іншых дзяцей, так шчыра ёй адданых.

Васіль Іванавіч прыехаў у вёску, па-першае, дзеля таго, каб пабачыцца з раднёй; але, па-другое, і дзеля таго, каб дастаць як мага больш грошай ад бацькі. Ён жыў пышна і адкрыта ў Пецербургу і нарабіў мноства даўгоў. Нялёгка яму было зладзіць са скупасцю бацькі, і хоць Іван Андрэевіч даў яму ў адзін яго прыезд, напэўна, значна больш грошай, чым усім іншым сваім сынам на працягу дваццаці год, пражытых імі ў бацькаўскім доме, але Васіль трымаўся вядомага рускага правіла: «браць, дык браць!» У Івана Андрэевіча быў слуга, па празванню Юдзіч, такі-ж высокі, худы і маўклівы чалавек, як сам яго пан. Кажуць, гэты Юдзіч быў часткова прычынай недарэчнага абыходжання Івана Андрэевіча з Аннай Паўлаўнай: кажуць, ён адкрыў злачынную сувязь маёй прабабкі з адным з лепшых прыяцеляў майго прадзеда. Напэўна, Юдзіч глыбока раскаяўся ў сваёй недарэчнай рэўнасці, таму што цяжка ўявіць сабе больш добрага чалавека. Памяць яго, да гэтага часу свяшчэнна ўсім маім дваровым людзям. Юдзіч карыстаўся неабмежаванай даверлівасцю майго прадзеда. У той час памешчыкі мелі грошы, але не аддавалі іх на захаванне ў пазыковыя ўстановы, а самі захоўвалі іх у куфрах, у падпаліцах і г. д. Іван Андрэевіч трымаў усе свае грошы ў вялікім каваным куфры, які знаходзіўся ў яго галавах. Ключ ад гэтага куфра ён аддаў Юдзічу. Кожны вечар, кладучыся спаць, Іван Андрэевіч у сваёй прысутнасці загадваў адмыкаць гэты куфар, пастукваў кіем па ўсіх туга набітых мяшках, а па суботах сам з Юдзічам развязваў мяшкі і старанна пералічваў грошы. Васіль даведаўся аб усіх гэтых штуках і загарэўся жаданнем патрывожыць заветны куфэрак. На працягу пяці, шасці дзён ён памякчыў Юдзіча, гэта значыць давёў небараку старога да таго, што той без маладога паніча — як кажуць — і жыць не мог. Падрыхтаваўшы яго належным чынам, Васіль прыкінуўся заклапочаным і нудным, доўга не хацеў адказваць на распытванні Юдзіча і нарэшце сказаў яму, што ён, прагуляўся ў карты і што накладзе на сябе рукі — калі не дастане