Перайсці да зместу

Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
Дэкларацыя
Артыкулы ў Вікіпедыі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

Прэамбула

[правіць]

МЫ, НАРОДЫ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ,

поўныя рашучасці пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны, якая двойчы ў нашым жыцці прынесла чалавецтву невыказнае гора,

і зноў умацаваць веру ў асноўныя правы чалавека, у годнасць і вартасць чалавечай асобы, у раўнапраўе мужчын і жанчын і ў роўнасць правоў вялікіх і малых нацый,

і стварыць умовы, пры якіх могуць захоўвацца справядлівасць і павага да абавязацельстваў, што вынікаюць з дагавораў і іншых крыніц міжнароднага права,

і садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і паляпшэнню ўмоў жыцця пры большай свабодзе,

і з гэтай мэтай

праяўляць цярпімасць і жыць разам, у міры адзін з другім, як добрыя суседзі,

і аб’яднаць нашы сілы для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі,

і забяспечыць прыняццем прынцыпаў і ўстанаўленнем метадаў, каб узброеныя сілы прымяняліся не інакш, як у агульных інтарэсах,

і выкарыстаць міжнародны апарат для садзейнічання эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу ўсіх народаў,

вырашылі аб’яднаць нашы намаганні для дасягнення гэтых мэт.

Згодна з гэтым нашы адпаведныя ўрады праз сваіх прадстаўнікоў, якія сабраліся ў горадзе Сан-Францыска і прад’явілі свае паўнамоцтвы, знойдзеныя ў належнай форме, згадзіліся прыняць гэты Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і гэтым засноўваюць міжнародную арганізацыю пад назвай «Аб’яднаныя Нацыі».

Раздзел I: Мэты і Прынцыпы (артыкулы 1—2)

[правіць]

МЭТЫ І ПРЫНЦЫПЫ

Артыкул 1

[правіць]

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый мае на Мэце:

1. Падтрымліваць міжнародны мір і бяспеку і з гэтай мэтай прымаць эфектыўныя калектыўныя меры для прадухілення і ўстранення пагрозы міру і падаўлення актаў агрэсіі або іншых парушэнняў міру, і мірнымі сродкамі, у згодзе з прынцыпамі справядлівасці і міжнароднага права, уладжваць або вырашаць міжнародныя спрэчкі або сітуацыі, якія могуць прывесці да парушэння міру;

2. Развіваць дружалюбныя адносіны паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, а таксама прымаць іншыя адпаведныя меры для ўмацавання ўсеагульнага міру;

3. Ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару і ў падтрыманні і развіцці павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі.

4. Быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэтаў.

Артыкул 2

[правіць]

Для дасягнення мэт, указаных у артыкуле 1, Арганізацыя і яе Члены дзейнічаюць у адпаведнасці з наступнымі Прынцыпамі:

1. Арганізацыя заснавана на прынцыпе суверэннай роўнасці ўсіх яе Членаў;

2. Усе Члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый добрасумленна выконваюць прынятыя на сябе па гэтаму Статуту абавязацельствы, каб забяспечыць ім усім у сукупнасці правы і перавагі, якія вынікаюць з прыналежнасці да складу Членаў Арганізацыі;

3. Усе Члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый вырашаюць свае міжнародныя спрэчкі мірнымі сродкамі такім чынам, каб не ставіць пад пагрозу міжнародны мір і бяспеку і справядлівасць;

4. Усе Члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый устрымліваюцца ў іх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення як супроць тэрытарыяльнай недатыкальнасці або палітычнай незалежнасці любой дзяржавы, так і якім-небудзь іншым чынам, несумяшчальным з Мэтамі Аб’яднаных Нацый;

5. Усе Члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аказваюць ёй усямерную дапамогу ва ўсіх дзеяннях, якія ажыццяўляюцца ёю ў адпаведнасці з гэтым Статутам, і ўстрымліваюцца ад аказання дапамогі любой дзяржаве, супроць якой Арганізацыя Аб’яднаных Нацый ужывае дзеянні прэвентыўнага або прымусовага характару;

6. Арганізацыя забяспечвае, каб дзяржавы, якія не з’яўляюцца яе Членамі, дзейнічалі ў адпаведнасці з гэтымі Прынцыпамі, паколькі гэта можа стаць неабходным для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі;

7. Гэты Статут ні ў якай меры не дае Арганізацыі Аб’яднаных Нацый права на ўмяшанне ў справы, якія па сутнасці ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю любой дзяржавы, і не патрабуе ад Членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ставіць такія справы на вырашэнне ў парадку гэтага Статута; аднак, гэты прынцып не закранае прымянення прымусовых мер на падставе Раздзела VII.

Раздзел II: Члены Арганізацыі (артыкулы 3—6)

[правіць]

ЧЛЕНЫ АРГАНІЗАЦЫІ

Артыкул 3

[правіць]

Першапачатковымі Членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляюцца дзяржавы, якія, прыняўшы ўдзел у Канферэнцыі ў Сан-Францыска па стварэнню Міжнароднай Арганізацыі або раней падпісаўшы Дэкларацыю Аб’яднаных Нацый ад 1-га студзеня 1942 года, падпісалі і ратыфікавалі гэты Статут у адпаведнасці з артыкулам 110.

Артыкул 4

[правіць]

1. Прыём у Члены Арганізацыі адкрыты для ўсіх іншых міралюбівых дзяржаў, якія прымуць на сябе абавязацельствы, што ўтрымліваюцца ў гэтым Статуце, і якія, па меркаванню Арганізацыі, могуць і жадаюць гэтыя абавязацельствы выконваць.

2. Прыём любой такой дзяржавы ў Члены Арганізацыі праводзіцца пастановай Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі.

Артыкул 5

[правіць]

Калі супроць якога-небудзь Члена Арганізацыі былі ўжыты Саветам Бяспекі дзеянні прэвентыўнага або прымусовага характару, Генеральная Асамблея мае права, па рэкамендацыі Савета Бяспекі, прыпыняць ажыццяўленне правоў і прывілей, якія належаць яму, як Члену Арганізацыі. Ажыццяўленне гэтых правоў і прывілей можа быць адноўлена Саветам Бяспекі.

Артыкул 6

[правіць]

Член Арганізацыі, які сістэматычна парушае прынцыпы, што ўтрымліваюцца ў гэтым Статуце, можа быць выключаны з Арганізацыі Генеральнай Асамблеяй па рэкамендацыі Савета Бяспекі.

Раздзел III: Органы (артыкулы 7—8)

[правіць]

ОРГАНЫ

Артыкул 7

[правіць]

1. У якасці галоўных органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый утвараюцца: Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі, Эканамічны і Сацыяльны Савет, Савет па Апецы, Міжнародны Суд і Сакратарыят.

2. Дапаможныя органы, якія будуць неабходнымі, могуць утварацца ў адпаведнасці з гэтым Статутам.

Артыкул 8

[правіць]

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не ўстанаўлівае ніякіх абмежаванняў у адносінах права мужчын і жанчын удзельнічаць у любой якасці і на роўных умовах у яе галоўных і дапаможных органах.

Раздзел IV: Генеральная Асамблея (артыкулы 9—22)

[правіць]

ГЕНЕРАЛЬНАЯ АСАМБЛЕЯ

Склад

Артыкул 9

[правіць]

1. Генеральная Асамблея складаецца з усіх Членаў Арганізацыі.

2. Кожны Член Арганізацыі мае не больш за пяць прадстаўнікоў у Генеральнай Асамблеі.

Функцыі і Паўнамоцтвы

Артыкул 10

[правіць]

Генеральная Асамблея ўпаўнаважваецца абмяркоўваць любыя пытанні або справы ў межах гэтага Статута або тыя, якія адносяцца да паўнамоцтваў і функцый любога з органаў, прадугледжаных гэтым Статутам, і, за выключэннямі, прадугледжанымі артыкулам 12, рабіць рэкамендацыі Членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый або Савету Бяспекі або Членам Арганізацыі і Савету Бяспекі па любых такіх пытаннях або справах.

Артыкул 11

[правіць]

1. Генеральная Асамблея ўпаўнаважваецца разглядаць агульныя прынцыпы супра- цоўніцтва ў справе падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, у тым ліку прынцыпы, якія вызначаюць раззбраенне і рэгуляванне ўзбраенняў, і рабіць у адносінах гэтых прынцыпаў рэкамендацыі Членам Арганізацыі або Савету Бяспекі або і Членам Арганізацыі і Савету Бяспекі.

2. Генеральная Асамблея ўпаўнаважваецца абмяркоўваць любыя пытанні, што адносяцца да падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, пастаўленыя перад ёю любым Членам Арганізацыі або Саветам Бяспекі або дзяржавай, якая не з’яўляецца Членам Арганізацыі, у адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 35, і за выключэннямі, прадугледжанымі артыкулам 12, рабіць у адносінах любых такіх пытанняў рэкамендацыі зацікаўленай дзяржаве або дзяржавам або Савету Бяспекі, або і Савету Бяспекі і зацікаўленай дзяржаве або дзяржавам. Любое такое пытанне, па якому неабходна ўжыць дзеянне, перадаецца Генеральнай Асамблеяй Савету Бяспекі да абмеркавання або пасля яго.

3. Генеральная Асамблея можа звяртаць увагу Савета Бяспекі на сітуацыі, якія маглі б пагражаць міжнароднаму міру і бяспецы.

4. Паўнамоцтвы Генеральнай Асамблеі, выкладзеныя ў гэтым артыкуле, не павінны абмяжоўваць агульнага сэнсу артыкула 10.

Артыкул 12

[правіць]

1. Калі Савет Бяспекі выконвае ўскладзеныя на яго гэтым Статутам функцыі ў адносінах да якой-небудзь спрэчкі або сітуацыі, Генеральная Асамблея не можа рабіць якіх- небудзь рэкамендацый, што датычаць данай спрэчкі або сітуацыі, калі Савет Бяспекі не запатрабуе гэтага.

2. Генеральны Сакратар, са згоды Савета Бяспекі, паведамляе Генеральнай Асамблеі на кожнай яе сесіі аб усіх пытаннях, якія датычаць падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, знаходзяцца на разглядзе Савета Бяспекі, і такім жа чынам паведамляе Генеральнай Асамблеі, а калі Генеральная Асамблея не засядае, то Членам Арганізацыі, неадкладна, як толькі Савет Бяспекі спыніць разгляд такіх пытанняў.

Артыкул 13

[правіць]

1. Генеральная Асамблея арганізуе даследаванні і робіць рэкамендацыі з мэтай:

а) садзейнічання міжнароднаму супрацоўніцтву ў палітычнай галіне і заахвочвання прагрэсіўнага развіцця міжнароднага права і яго кадыфікацыі;

б) садзейнічання міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне эканамічнай, сацыяльнай, культуры, адукацыі, аховы здароўя і садзейнічання ажыццяўленню правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі.

2. Далейшыя абавязкі, функцыі і паўнамоцтвы Генеральнай Асамблеі ў адносінах пытанняў, адзначаных вышэй у пункце 1б, пералічаны ў Раздзелах IX і X.

Артыкул 14

[правіць]

З захаваннем палажэнняў артыкула 12 Генеральная Асамблея ўпаўнаважваецца рэкамендаваць меры мірнага ўладжвання любой сітуацыі, незалежна ад яе паходжання, якая, на думку Асамблеі магла б парушыць агульны дабрабыт або дружалюбныя адносіны паміж нацыямі, уключаючы сітуацыі, што ўзнікаюць у выніку парушэння палажэнняў гэтага Статута, якія вызначаюць Мэты і Прынцыпы Аб’яднаных Нацый.

Артыкул 15

[правіць]

1. Генеральная Асамблея атрымлівае і разглядае штогоднія і спецыяльныя даклады Савета Бяспекі; гэтыя даклады павінны ўключаць справаздачу аб мерах па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі, якія Савет Бяспекі вырашыў ужыць або ўжыў.

2. Генеральная Асамблея атрымлівае і разглядае даклады іншых органаў Арганізацыі.

Артыкул 16

[правіць]

Генеральная Асамблея выконвае ў адносінах міжнароднай сістэмы апекі такія функцыі, якія ўскладзены на яе на аснове Раздзелаў XII і XIII, уключаючы зацвярджэнне пагадненняў па апецы для тэрыторый, не аднесеных да ліку стратэгічных.

Артыкул 17

[правіць]

1. Генеральная Асамблея разглядае і зацвярджае бюджэт Арганізацыі.

2. Члены Арганізацыі бяруць на сябе яе расходы па размеркаванню, якое ўстанаўліваецца Генеральнай Асамблеяй.

3. Генеральная Асамблея разглядае і зацвярджае любыя фінансавыя і бюджэтныя пагадненні са спецыялізаванымі ўстановамі, адзначанымі ў артыкуле 57, і правярае адміністрацыйныя бюджэты такіх спецыялізаваных устаноў, з той мэтай, каб зрабіць рэкамендацыі зацікаўленым установам.

Галасаванне

Артыкул 18

[правіць]

1. Кожны Член Генеральнай Асамблеі мае адзін голас.

2. Рашэнні Генеральнай Асамблеі па важных пытаннях прымаюцца болыпасцю ў дзве трэці членаў Асамблеі, якія прысутнічаюць і ўдзельнічаюць у галасаванні. Гэтыя пытанні ўключаюць: рэкамендацыі ў адносінах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, выбары непастаянных членаў Савета Бяспекі, выбары членаў Эканамічнага і Сацыяльнага Савета, выбары членаў Савета па Апецы, у адпаведнасці з пунктам 1 с артыкула 86, прыём новых Членаў у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, прыпыненне правоў і прывілей Членаў Арганізацыі, выключэнне з Арганізацыі яе Членаў, пытанні, якія адносяцца да функцыяніравання сістэмы апекі, і бюджэтныя пытанні.

3. Рашэнні па іншых пытаннях, уключаючы вызначэнне «дадатковых катэгорый пытанняў, якія падлягаюць вырашэнню большасцю ў дзве трэці галасоў, прымаюцца простай болыпасцю прысутных, што ўдзедьнічаюць у галасаванні.

Артыкул 19

[правіць]

Член Арганізацыі, за якім лічыцца запазычанасць па ўплаце Арганізацыі грашовых узносаў, пазбаўляецца права голасу ў Генеральнай Асамблеі, калі сума яго запазычанасці роўна або перавышае суму ўзносаў, што належаць з яго за два поўныя папярэднія гады. Генеральная Асамблея можа, аднак, дазволіць такому Члену Арганізацыі ўдзельнічаць у галасаванні, калі яна прызнае, што пратэрміноўка плацяжу адбылася па незалежачых ад яго акалічнасцях.

Працэдура

Артыкул 20

[правіць]

Генеральная Асамблея збіраецца на чарговыя штогоднія сесіі і на такія спецыяльныя сесіі, якіх могуць патрабаваць абставіны. Спецыяльныя сесіі склікаюцца Генеральным Сакратаром па патрабаванню Савета Бяспекі або большасці Членаў Арганізацыі.

Артыкул 21

[правіць]

Генеральная Асамблея ўстанаўлівае свае ўласныя правілы працэдуры. Яна выбірае свайго Старшыню на кожную сесію.

Артыкул 22

[правіць]

Генеральная Асамблея ўпаўнаважваецца ствараць такія дапаможныя органы, якія яна палічыць неабходнымі для ажыццяўлення сваіх функцый.

Раздзел V: Савет Бяспекі (артыкулы 23-32)

[правіць]

САВЕТ БЯСПЕКІ

Склад

Артыкул 23

[правіць]

1. Савет Бяспекі складаецца з пятнаццаці Членаў Арганізацыі. Кітайская Рэспубліка, Францыя, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Злучанае Каралеўства Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Злучаныя Штаты Амерыкі з’яўляюцца пастаян» нымі членамі Савета Бяспекі. Генеральная Асамблея выбірае шэсць другіх Членаў Арганізацыі ў якасці непастаянных членаў Савета Бяспекі, аддаючы, асабліва, належ- ную ўвагу, у першую чаргу, ступені ўдзе-лу Членаў Арганізацыі ў падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі .і ў дасягненні ін-шых мэт Арганізацыі, а таксама справядліваму геаграфічнаму размеркаванню.

2. Непастаянныя члены Савета Бяспекі выбіраюцца на двухгадовы тэрмін. Пры першых выбарах непастаянных членаў, пасля павелічэння колькасці членаў Савета Бяспекі з адзінаццаці да пятнаццаці, два з чатырох дадатковых членаў выбіраюцца тэрмінам на адзін год. Член Савета Бяспекі, які выбывае, не падлягае неадкладнаму перавыбранню.

3. Кожны член Савета Бяспекі мае аднаго прадстаўніка.

Функцыі і Паўнамоцтвы

Артыкул 24

[правіць]

1. Для забеспячэння хуткіх і эфектыўных дзеянняў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, яе Члены ўскладаюць на Савет Бяспекі галоўную адказнасць за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі і згаджаюцца з тым, што, пры выкананні яго абавязкаў, якія вынікаюць з гэтай адказнасці, Савет Бяспекі дзейнічае ад іх імя.

2. Пры выкананні гэтых абавязкаў Савет Бяспекі дзейнічае ў адпаведнасці з мэтамі і Прынцыпамі Аб’яднаных Нацый. Пэўныя паўнамоцтвы, дадзеныя Савету Бяспекі для выканання гэтых абавязкаў, выкладзены ў Раздзелах VI, VII, VIII і XII.

3. Савет Бяспекі прадстаўляе на разгляд Генеральнай Асамблеі штогоднія даклады і, па меры патрэбы, спецыяльныя даклады.

Артыкул 25

[правіць]

Члены Арганізацыі згаджаюцца, у адпаведнасці з гэтым Статутам, падпарадкоўвацца рашэнням Савета Бяспекі і выконваць іх.

Артыкул 26

[правіць]

3 мэтай садзейнічання ўстанаўленню і падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі з найменшым адцягненнем сусветных людскіх сіл і эканамічных рэсурсаў для справы ўзбраення, Савет Бяспекі нясе адказнасць за фармуляванне, пры дапамозе ВаеннаШтабнога Камітэта, указанага ў артыкуле 47, планаў стварэння сістэмы рэгулявання ўзбраенняў для прадстаўлення іх Членам Арганізацыі.

Галасаванне

Артыкул 27

[правіць]

1. Кожны член Савета Бяспекі мае адзін голас.

2. Рашэнні Савета Бяспекі па пытаннях працэдуры лічацца прынятымі, калі за іх пададзены галасы дзевяці членаў Савета.

3. Рашэнні Савета Бяспекі па ўсіх іншых пытаннях лічацца прынятымі, калі за іх пададзены галасы дзевяці членаў Савета, уключаючы супадаючыя галасы ўсіх пастаянных членаў Савета, прычым старана, якая ўдзельнічае ў спрэчцы, павінна ўстрымацца ад галасавання ў час прыняцця рашэння на падставе Раздзела VI і на падставе пункта 3 артыкула 52.

Працэдура

Артыкул 28

[правіць]

1. Савет Бяспекі арганізуецца такім чынам, каб ён мог функцыяніраваць бесперапынна. Для гэтай мэты кожны член Савета Бяспекі павінен быць заўсёды прадстаўлен у месцы знаходжання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

2. Савет Бяспекі збіраецца на перыядычныя пасяджэнні, на якіх кожны з яго членаў можа, па свайму жаданню, быць прадстаўлен або членам урада або якім-небудзь іншым асоба прызначаным прадстаўніком.

3. Пасяджэнні Савета Бяспекі могуць адбывацца не толькі ў месцы знаходжання Арганізацыі, але і ва ўсякім іншым месцы, якое, на думку Савета, болыы спрыяе яго рабоце.

Артыкул 29

[правіць]

Савет Бяспекі можа ствараць такія дапаможныя органы, якія ён знойдзе неабходнымі для выканання сваіх функцый.

Артыкул 30

[правіць]

Савет Бяспекі ўстанаўлівае свае правілы працэдуры, уключаючы парадак абрання свайго Старшыні.

Артыкул 31

[правіць]

Любы Член Арганізацыі, які не з’яўляецца членам Савета Бяспекі, можа прыняць удзел, без права голасу, у абмеркаванні любога пытання, унесенага ў Савет Бяспекі, ва ўсіх тых выпадках, калі Савет Бяспекі лічыць, што інтарэсы гэтага Члена Арганізацыі спецыяльна закрануты.

Артыкул 32

[правіць]

Любы Член Арганізацыі, які не з’яўляецца членам Савета Бяспекі, або любая дзяржава, якая не з’яўляецца Членам Арганізацыі, калі яны з’яўляюцца старонамі ў спрэчцы, разглядаемай Саветам Бяспекі, запрашаюцца прыняць удзел, без права голасу, у абмеркаванні, што датычыць гэтай спрэчкі. Савет Бяспекі ставіць такія ўмовы для ўдзелу дзяржавы, нячлена Арганізацыі, якія ён знойдзе справядлівымі.

Раздзел VI: Мірнае вырашэнне спрэчак (артыкулы 33—38)

[правіць]

МІРНАЕ ВЫРАШЭННЕ СПРЭЧАК

Артыкул 33

[правіць]

1. Староны, якія ўдзельнічаюць у любой спрэчцы, працяг якой мог бы пагражаць падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі, павінны перш за ўсё старацца вырашыць спрэчку шляхам перагавораў, абследавання, пасрэдніцтва, прымірэння, арбітражу, судовага разбору, звароту да рэгіянальных органаў або пагадненняў ці іншымі мірнымі сродкамі па свайму выбару.

2. Савет Бяспекі, калі ён лічыць гэта неабходным, патрабуе ад старон вырашэння іх спрэчкі пры дапамозе такіх сродкаў.

Артыкул 34

[правіць]

Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца расследаваць любую спрэчку або любую сітуацыю, якая можа прывесці да міжнародных непаразуменняў або выклікаць спрэчку, для вызначэння таго, ці не можа працяг гэтай спрэчкі або сітуацыі пагражаць падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі.

Артыкул 35

[правіць]

1. Кожны Член Арганізацыі можа давесці аб любой спрэчцы або сітуацыі, якая мае характар, указаны ў артыкуле 34, да ведама Савета Бяспекі або Генеральнай Асамблеі.

2. Дзяржава, якая не з’яўляецца Членам Арганізацыі, можа давесці да ведама Савета Бяспекі або Генеральнай Асамблеі аб любой спрэчцы, у якой яна з’яўляецца стараной, калі яна загадзя прыме на сябе ў адносінах да гэтай спрэчкі абавязацельствы мірнага вырашэння спрэчак, прадугледжаныя ў гэтым Статуце.

3. Вырашэнне Генеральнай Асамблеяй спраў, аб якіх даведзена да яе ведама на падставе гэтага артыкула, праводзіцца з улікам палажэнняў артыкулаў 11 і 12.

Артыкул 36

[правіць]

1. Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца ў любой стадыі спрэчкі, якая мае характар, указаны ў артыкуле 33, або сітуацыі падобнага ж характару, рэкамендаваць належную працэдуру або метады ўрэгулявання.

2. Савет Бяспекі для вырашэння гэтай спрэчкі прымае пад увагу любую працэдуру, якая ўжо была прынята старонамі.

3. Робячы рэкамендацыі на аснове гэтага артыкула, Савет Бяспекі прымае таксама пад увагу, што спрэчкі юрыдычнага характару павінны, як агульнае правіла, перадавацца старонамі ў Міжнародны Суд у адпаведнасці з палажэннямі Статута Суда.

Артыкул 37

[правіць]

1. Калі староны ў спрэчцы, якая мае характар, указаны ў артыкуле 33, не вырашаць яе пры дапамозе ўказаных у гэтым артыкуле сродкаў, яны перадаюць яе ў Савет Бяспекі.

2. Калі Савет Бяспекі лічыць, што працяг данай спрэчкі сапраўды мог бы пагражаць падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі, ён вырашае, або дзейнічаць яму на падставе артыкула 36 або рэкамендаваць такія ўмовы вырашэння спрэчкі, якія ён знойдзе падыходзячымі.

Артыкул 38

[правіць]

Без шкоды для палажэнняў артыкулаў 33-37, Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца, калі ўсе староны, якія ўдзельнічаюць у любой спрэчцы, аб гэтым просяць, рабіць старонам рэкамендацыі з мэтай мірнага вырашэння гэтай спрэчкі.

Раздзел VII: Дзеянні ў адносінах пагрозы міру, парушэнняў міру і актаў агрэсіі (артыкулы 39—51)

[правіць]

ДЗЕЯННІ Ў АДНОСІНАХ ПАГРОЗЫ МІРУ, ПАРУШЭННЯЎ МІРУ І АКТАЎ АГРЭСІІ

Артыкул 39

[правіць]

Савет Бяспекі вызначае існаванне любой пагрозы міру, любога парушэння міру або акту агрэсіі і робіць рэкамендацыі або вырашае аб тым, якія меры трэба прыняць у адпаведнасці з артыкуламі 41 і 42 для падтрымання або аднаўлення міжнароднага міру і бяспекі.

Артыкул 40

[правіць]

Каб прадухіліць пагоршанне сітуацыі, Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца, перш чым зрабіць рэкамендацыі або вырашыць аб прыняцці мер, прадугледжаных артыкулам 39, запатрабаваць ад зацікаўленых старон выканання тых часовых мер, якія ён знойдзе неабходнымі або пажаданымі. Такія часовыя меры не павінны наносіць шкоды правам, дамаганням або становішчу зацікаўленых старон. Савет Бяспекі належным чынам улічвае невыкананне гэтых часовых мер.

Артыкул 41

[правіць]

Савет Бяспекі ўпаўнаважваецца вырашаць, якія меры, не звязаныя з выкарыстаннем узброеных сіл, павінны ўжывац-ца для ажыццяўлення яго рашэнняў, і ён можа запатрабаваць ад Членаў Арганізацыі прымянення гэтых мер. Гэтыя меры могуць уключаць поўны або частковы разрыў эканамічных адносін, чыгуначных, марскіх, паветраных, паштовых, тэлеграф-ных, радыё або іншых сродкаў зносін, а таксама разрыў дыпламатычных адносін.

Артыкул 42

[правіць]

Калі Савет Бяспекі палічыць, што меры, прадугледжаныя ў артыкуле 41, могуць аказацца недастатковымі, або ўжо сталі недастатковымі, ён упаўнаважваецца ўжываць такія дзеянні паветранымі, марскімі або сухапутнымі сіламі, якія будуць неабходны для падтрымання або аднаўлення міжнароднага міру і бяспекі. Такія дзеянні могуць уключаць дэманстрацыі, блакаду і іншыя аперацыі паветраных, марскіх або сухапутных сіл Членаў Арганізацыі.

Артыкул 43

[правіць]

1. Усе Члены Арганізацыі для таго, каб унесці свой уклад у справу падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, абавязуюцца даваць у распараджэнне Савета Бяспекі па яго патрабаванню і ў адпаведнасці з асобым пагадненнем, або пагадненнямі, неабходныя для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі ўзброеныя сілы, дапамогу і адпаведныя сродкі абслугоўвання, уключаючы права праходу.

2. Такое пагадненне або пагадненні вызначаюць колькасць і род войск, ступень іх гатоўнасці і іх агульнае размяшчэнне і характар адпушчаных сродкаў абслугоўвання і дапамогі.

3. Перагаворы аб заключэнні пагаднення або пагадненняў праводзяцца ў як мага карацейшы тэрмін па ініцыятыве Савета Бяспекі. Яны заключаюцца паміж Саветам Бяспекі і Членамі Арганізацыі або паміж Саветам Бяспекі і групамі Членаў Арганізацыі і падлягаюць ратыфікацыі дзяржавамі, якія іх падпісалі, у адпаведнасці з іх канстытуцыйнай працэдурай.

Артыкул 44

[правіць]

Калі Савет Бяспекі вырашыў прымяніць сілу, то перш чым запатрабаваць ад Члена Арганізацыі, непрадстаўленага ў Савеце, вылучэння ўзброеных сіл, у мэтах выканання абавязацельстваў, прынятых ім на падставе артыкула 43, Савет Бяспекі запрашае гэтага Члена Арганізацыі, калі апошні гэтага пажадае, прыняць удзел у рашэннях Савета Бяспекі адносна выкарыстання кантынгентаў узброеных сіл данага Члена Арганізацыі.

Артыкул 45

[правіць]

З мэтай забеспячэння для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый магчымасці ўжываць тэрміновыя ваенныя мерапрыемствы, Члены Арганізацыі павінны трымаць у стане неадкладнай гатоўнасці кантынгенты нацыянальных ваенна-паветраных сіл для сумесных міжнародных прымусовых дзеянняў. Колькасць і ступень гатоўнасці гэтых кантынгентаў і планы іх сумесных дзеянняў вызначаюцца Саветам Бяспекі з дапамогай Ваенна-Штабнога Камітэта ў межах, указаных у асобым пагадненні або пагадненнях, адзначаных у артыкуле 43.

Артыкул 46

[правіць]

Планы прымянення ўзброеных сіл складаюцца Саветам Бяспекі з дапамогай Ваeнна- Штабнога Камітэта.

Артыкул 47

[правіць]

1. Ствараецца Ваенна-Штабны Камітэт для таго, каб даваць парады і дапамагаць Савету Бяспекі па ўсіх пытаннях, якія адносяцца да ваенных патрэб Савета Бяспекі ў справе падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, да выкарыстання войск, вылучаных у яго распараджэнне, і да камандавання імі, а таксама да рэгулявання ўзбраенняў і да магчымага раззбраення.

2. ВоенноВаенна-Штабны Камітэт складаецца з Начальнікаў Штабаў пастаянных членаў Савета Бяспекі або іх прадстаўнікоў. Любы Член Арганізацыі, не прадстаўлены пастаянна ў Камітэце, запрашаецца Камітэтам супрацоўнічаць з ім, калі эфектыўнае ажыццяўленне абавязкаў Камітэта патрабуе ўдзелу гэтага Члена Арганізацыі ў рабоце Камітэта.

3. Ваенна-Штабны Камітэт, знаходзячыся ў падпарадкаванні Савета Бяспекі, нясе адказнасць за стратэгічнаё кіраўніцтва любымі ўзброенымі сіламі, вылучанымі ў распараджэнне Савета Бяспекі. Пытанні, якія датычаць камандавання такімі сіламі, павінны быць распрацаваны пазней.

4. Ваенна-Штабны Камітэт можа, з дазволу Савета Бяспекі і пасля кансультацыі з належнымі рэгіянальнымі органамі, ствараць свае рэгіянальныя падкамітэты.

Артыкул 48

[правіць]

1. Дзеянні, якія патрабуюцца для вы-канання рашэнняў Савета Бяспекі з мэтай падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, ужываюцца ўсімі Членамі Арганізацыі або некаторымі з іх, у залежнасці ад таго, як гэта вырашыць Савет Бяспекі.

2. Такія рашэнні выконваюцца Членамі Арганізацыі непасрэдна, а саксама шляхам іх дзеянняў у адпаведных міжнародных установах, членамі якіх яны з’яўляюцца.

Артыкул 49

[правіць]

Члены Арганізацыі павінны аб’яднацца для аказання ўзаемнай дапамогі ў правядзенні мер, аб якіх прынята рашэнне Саветам Бяспекі.

Артыкул 50

[правіць]

Калі Саветам Бяспекі прымаюцца прэвентыўныя або прымусовыя меры супраць якой- небудзь дзяржавы, усякая іншая дзяржава, незалежна ад таго, ці з’яўляецца яна Членам Арганізацыі, перад якім паўстануць спецыяльныя эканамічныя праблемы, што ўзніклі ў выніку правядзення вышэйадзначаных мер, мае права кансультавацца з Саветам Бяспекі для вырашэння такіх праблем.

Артыкул 51

[правіць]

Гэты Статут ні ў якай меры не закранае неад’емнага права на індывідуальную або калектыўную самаабарону, калі адбудзецца ўзброены напад на Члена Арганізацыі, да таго часу пакуль Савет Бяспекі не прыме мер, неабходных для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі. Меры, прынятыя Членамі Арганізацыі пры ажыццяўленні гэтага права на самаабарону, павінны быць неадкладна паведамлены Савету Бяспекі і ніякім чынам не павінны закранаць паўнамоцтваў і адказнасці Савета Бяспекі, у адпаведнасці з гэтым Статутам, адносна ўжывання ў любы час такіх дзеянняў, якія ён палічыць неабходнымі для падтрымання або аднаўлення міжнароднага міру і бяспекі.

Раздзел VIII: Рэгіянальныя пагадненні (артыкулы 52—54)

[правіць]

РЭГІЯНАЛЬНЫЯ ПАГАДНЕННІ

Артыкул 52

[правіць]

1. Гэты Статут ні ў якай меры не перашкаджае існаванню рэгіянальных пагадненняў або органаў для вырашэння такіх пытанняў, звязаных з падтрыманнем міжнароднага міру і бяспекі, якія падыходзяць для рэгіянальных дзеянняў, пры ўмове, што такія пагадненні або органы і іх дзейнасць сумяшчальны з Мэтамі і Прынцыпамі Арганізацыі.

2. Члены Арганізацыі, якія заключылі такія пагадненні, або склалі такія органы, павінны прыкласці ўсе свае намаганні для дасягнення мірнага вырашэння мясцовых спрэчак пры дапамозе такіх рэгіянальных пагадненняў або такіх рэгіянальных органаў да перадачы гэтых спрэчак у Савет Бяспекі.

3. Савет Бяспекі павінен заахвочваць развіццё прымянення мірнага вырашэння мясцовых спрэчак пры дапамозе такіх рэгіянальных пагадненняў ці такіх рэгіянальных органаў, альбо па ініцыятыве зацікаўленых дзяржаў, альбо па сваёй уласнай ініцыятыве.

4. Гэты Артыкул ні ў якай меры не закранае прымянення артыкулаў 34 і 35.

Артыкул 53

[правіць]

1. Савет Бяспекі выкарыстоўвае, дзе гэта дарэчы, такія рэгіянальныя пагадненні або органы для прымусовых дзеянняў пад яго кіраўніцтвам. Аднак, ніякія прымусовыя дзеянні не ўжываюцца, у сілу гэтых рэгіянальных пагадненняў або рэгіянальнымі органамі, без паўнамоцтваў ад Савета Бяспекі, за выключэннем мер, прадугледжаных артыкулам 107, супрaць любой варожай дзяржавы, як яна вызначана ў пункце 2 гэтага артыкула, або мер, прадугледжаных у рэгіянальных па гадненнях, накіраваных супраць аднаўлення агрэсіўнай палітыкі з боку любой такой дзяржавы, да таго часу, калі на Арганізацыю, па просьбе зацікаўленых Урадаў, можа быць ускладзена адказнасць за папярэджанне далейшай агрэсіі з боку такой дзяржавы.

2. Тэрмін «варожая дзяржава», як ён ужыты ў пункце 1 гэтага артыкула, адносіцца да любой дзяржавы, якая на працягу Другой Сусветнай Вайны з’яўлялася ворагам любой з дзяржаў, што падпісалі гэты Статут.

Артыкул 54

[правіць]

Совет Безопасности должен быть всегда полностью информирован о действиях, предпринятых или намечаемых в силу региональных соглашений или региональными органами, для поддержания международного мира и безопасности.

Раздзел IX: Міжнароднае эканамічнае і сацыяльнае супрацоўніцтва (артыкулы 55—60)

[правіць]

МЕЖДУНАРОДНОЕ ЭКОНОМИЧЕСКОЕ И СОЦИАЛЬНОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО

Артыкул 55

[правіць]

3 мэтай стварэння ўмоў стабільнасці і дабрабыту, неабходных для мірных і дружалюбных адносін паміж нацыямі, заснаваных на павазе прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый садзейнічае:

а) павышэнню ўзроўню жыцця, поўнай занятасці насельніцтва і ўмовам эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу і развіцця;

б) вырашэнню міжнародных праблем у галіне эканамічнай, сацыяльнай, аховы здароўя і падобных праблем; міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне культуры і адукацыі;

в) усеагульнай павазе і захаванню правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі.

Артыкул 56

[правіць]

Усе Члены Арганізацыі абавязуюцца ўжываць сумесныя і самастойныя дзеянні ў супрацоўніцтве з Арганізацыяй для дасягнення мэт, указаных у артыкуле 55.

Артыкул 57

[правіць]

1. Розныя спецыялізаваныя ўстановы, створаныя міжурадавымі пагадненнямі і надзеленыя шырока міжнароднай, вызначанай у іх устаноўчых актах, адказнасцю ў галіне эканамічнай, сацыяльнай, культуры, адукацыі, аховы здароўя і падобных галінах, будуць пастаўлены ў сувязь з Арганізацыяй у адпаведнасці з палажэннямі артыкула 63.

2. Такія ўстановы, якія будуць пастаўлены ўказаным чынам у сувязь з Арганізацыяй, называюцца ў далейшых артыкулах «спецыялізаваныя ўстановы».

Артыкул 58

[правіць]

Арганізацыя робіць рэкамендацыі па ўзгадненню палітыкі і дзейнасці спецыялізаваных устаноў.

Артыкул 59

[правіць]

Арганізацыя, у выпадку патрэбы, праяўляе ініцыятыву ў тым, каб зацікаўленыя дзяржавы пачалі перагаворы аб стварэнні любых новых спецыялізаваных устаноў, якія будуць патрэбны для выканання мэт, указаных у артыкуле 55.

Артыкул 60

[правіць]

Адказнасць за выкананне функцый Арга-нізацыі, указаных у гэтым Раздзеле, ускладаецца на Генеральную Асамблею і, пад кіраўніцтвам Генеральнай Асамблеі, на Эканамічны і Сацыяльны Савет, якому для гэтай мэты даюцца паўнамоцтвы, указаныя ў Раздзеле X.

Раздзел X: Эканамічны і Сацыяльны Савет (артыкулы 61—72)

[правіць]

ЭКАНАМІЧНЫ І САЦЫЯЛЬНЫ САВЕТ

Склад

Артыкул 61

[правіць]

1. Эканамічны і Сацыяльны Савет складаецца з пяцідзесяці чатырох Членаў Арганізацыі, якія выбіраюцца Генеральнай Асамблеяй.

2. З захаваннем палажэнняў, выкладзеных у пункце 3, васемнаццаць членаў Эканамічнага і Сацыяльнага Савета выбіраюцца штогод тэрмінам на тры гады. Член Савета, які выбывае, можа быць перавыбран неадкладна.

3. Пры першых выбарах пасля павелічэння колькасці членаў Эканамічнага і Сацыяльнага Савета з дваццаці сямі да пяцідзесяці чатырох, у дадатак да членаў, якія выбіраюцца замест дзесяці членаў, тэрмін паўнамоцтваў якіх канчаецца ў канцы дадзенага года, выбіраюцца дваццаць сем дадатковых членаў. Тэрмін паўнамоцтваў дзевяці з дваццаці сямі дадатковых членаў, выбраных такім чынам, канчаецца ў канцы першага года, а тэрмін паўнамоцтваў дзевяці другіх членаў — у канцы другога года, у адпаведнасці з пастановай Генеральнай Асамблеі.

4. Кожны член Эканамічнага і Сацыяльнага Савета мае аднаго прадстаўніка.

Функцыі і Паўнамоцтвы

Артыкул 62

[правіць]

1. Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца ўжываць даследаванні і складаць даклады па міжнародных пытаннях у галіне эканамічнай, сацыяльнай, культуры, адукацыі, аховы здароўя і падобных пытаннях, або схіляць да гэтага іншых, а таксама рабіць па любому з гэтых пытанняў рэкамендацыі Генеральнай Асамблеі, Членам Арганізацыі і зацікаўленым спецыялізаваным установам.

2. Савет упаўнаважваецца рабіць рэкамендацыі з мэтай заахвочвання павагі і захавання правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх.

3. Савет упаўнаважваецца падрыхтоўваць для прадстаўлення Генеральнай Асамблеі праекты канвенцый па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

4. Савет упаўнаважваецца склікаць., у адпаведнасці з правіламі, прадпісанымі Арганізацыяй, міжнародныя канферэнцыі па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

Артыкул 63

[правіць]

1. Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца ўваходзіць з любой з устаноў, указаных у артыкуле 57, у пагадненні, што вызначаюць умовы, на якіх адпаведныя ўстановы будуць пастаўлены ў сувязь з Арганізацыяй. Такія пагадненні падлягаюць зацвярджэнню Генеральнай Асамблеі.

2. Савет упаўнаважваецца ўзгадняць дзейнасць спецыялізаваных устаноў пры дапамозе кансультацый з імі і рэкамендацый такім установам і пры дапамозе рэкамендацый Генеральнай Асамблеі і Членам Арганізацыі.

Артыкул 64

[правіць]

1. Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца прымаць адпаведныя меры для атрымання ад спецыялізаваных устаноў рэгулярных дакладаў. Савет упаўнаважваецца заключаць пагадненні з Членамі Арганізацыі і са спецыялізаванымі ўстановамі з мэтай атрымання ад іх дакладаў аб мерах, прынятых імі з мэтай выканання яго ўласных рэкамендацый і рэкамендацый Генеральнай Асамблеі па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.

2. Савет упаўнаважваецца паведамляць Генеральнай Асамблеі свае заўвагі па гэтых дакладах.

Артыкул 65

[правіць]

Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца даваць Савету Бяспекі інфармацыю і, па прапанове Савета Бяспекі, абавязан яму дапамагаць.

Артыкул 66

[правіць]

1. Эканамічны і Сацыяльны Савет ажыццяўляе такія функцыі якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у сувязі з выкананнем рэкамендацый Генеральнай Асамблеі.

2. Савет, з ухвалення Генеральнай Асамблеі, упаўнаважваецца выконваць работы па просьбе Членаў Арганізацыі і па просьбе спецыялізаваных устаноў.

3. Савет павінен выконваць такія іншыя функцыі, якія пералічаны ў друтіх частках гэтага Статута, або якія могуць быць ускладзены на яго Генеральнай Асамблеяй.

Галасаванне

Артыкул 67

[правіць]

1. Кожны член Эканамічнага і Сацыяльнага Савета мае адзін голас.

2. Рашэнні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета прымаюцца большасцю галасоў членаў Савета, якія прысутнічаюць і ўдзельнічаюць у галасаванні.

Працэдура

Артыкул 68

[правіць]

Эканамічны і Сацыяльны Савет стварае камісіі ў эканамічнай і сацыяльнай галіне і па падтрыманні правоў чалавека, а таксама такія іншыя камісіі, якія могуць спатрэбіцца для выканання яго функцый.

Артыкул 69

[правіць]

Эканамічны і Сацыяльны Савет запрашае любога Члена Арганізацыі ўдзельнічаць без права голасу ў абмеркаванні ім любога пытання, якое мае асобую цікавасць для данага Члена Арганізацыі.

Артыкул 70

[правіць]

Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца праводзіць мерапрыемствы для ўдзелу, без права голасу, прадстаўнікоў спецыялізаваных устаноў у абмеркаванні пытанняў у Савеце або ў створаных ім камісіях, а таксама для ўдзелу прадстаўнікоў Савета ў абмеркаванні пытанняў у спецыялізаваных установах.

Артыкул 71

[правіць]

Эканамічны і Сацыяльны Савет упаўнаважваецца праводзіць належныя мерапрыемствы для кансультацыі з неўрадавымі арганізацыямі, зацікаўленымі ў пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Такія мерапрыемствы могуць быць умоўлены з міжнароднымі арганізацыямі, а ў выпадку патрэбы, з нацыянальнымі арганізацыямі пасля кансультацыі з зацікаўленым Членам Арганізацыі.

Артыкул 72

[правіць]

1. Эканамічны і Сацыяльны Савет устанаўлівае свае ўласныя правілы працэдуры, уключаючы парадак абрання свайго Старшыні.

2. Эканамічны і Сацыяльны Савет склікаецца, па меры патрэбы, у адпаведнасці са сваімі правіламі, якія павінны ўключаць палажэнні аб скліканні пасяджэнняў па патрабаванню большасці яго членаў.

Раздзел XI: Дэкларацыя ў адносінах несамакіруючыхся тэрыторый (артыкулы 75—85)

[правіць]

Артыкул 73

[правіць]

Члены Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія нясуць або прымаюць на сябе адказнасць за кіраванне тэрыторыямі, народы якіх не дасягнулі яшчэ поўнага самакіравання, прызнаюць той прынцып, што інта-рэсы насельніцтва гэтых тэрыторый з’яўляюцца першаступеннымі і, як свяшчэнны абавязак, прымаюць абавязацельства максімальна садзейнічаць дабрабыту насельніцтва гэтых тэрыторый у рамках сістэмы міжнароднага міру і бяспекі, устаноўленай гэтым Статутам, і з гэтай мэтай:

а) забяспечваць, захоўваючы належную павагу да культуры ўказаных народаў, іх палітычны, эканамічны і сацыяльны прагрэс, прагрэс у галіне адукацыі, справядлівае абыходжанне з імі і абарону іх ад злоўжыванняў;

б) развіваць самакіраванне, улічваць належным чынам палітычныя імкненні гэтых народаў і дапамагаць ім у прагрэсіўным развіцці іх свабодных палітычных інстытутаў у адпаведнасці са спецыфічнымі акалічнасцямі, уласцівымі кожнай тэрыторыі і яе народам, і з іх рознымі ступенямі развіцця;

в) умацоўваць міжнародны мір і бяспеку;

г) садзейнічаць развіццю стваральных мерапрыемстваў, заахвочваць даследаванні і супрацоўнічаць адзін з другім і, дзе і калі гэта дарэчы, са спецыялізаванымі міжнароднымі арганізацыямі дзеля практычнага дасягнення выкладзеных у гэтым артыкуле сацыяльных, эканамічных і навуковых мэт, і

д) перадаваць рэгулярна Генеральнаму Сакратару для інфармацыі і, з такім абмежаваннем, якое можа спатрэбіцца па меркаваннях бяспекі і канстытуцыйнага парадку, статыстычную і іншую інфармацыю спецыяльнага характару, якая адносіцца да эканамічных і сацыяльных умоў, а таксама ўмоў утварэння на тэрыторыях, за якія яны адпаведна нясуць адказнасць, апрача тых тэрыторый, на якія пашыраецца дзеянне Раздзелаў XII і XIII.

Артыкул 74

[правіць]

Члены Арганізацыі таксама згаджаюцца, што іх палітыка ў адносінах тэрыторый, на якія пашыраецца дзеянне гэтага Раздзела, павінна быць заснавана не менш, чым у адносінах іх метраполій, на агульным прынцыпе добрасуседства, з належным улікам інтарэсаў і дабрабыту астатняга свету ў справах сацыяльных, эканамічных і гандлю.

Раздзел XII: Міжнародная сістэма апекі (артыкулы 75—85)

[правіць]

МІЖНАРОДНАЯ СІСТЭМА АПЕКІ

Артыкул 75

[правіць]

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый стварае пад сваім кіраўніцтвам міжнародную сістэму апекі для кіравання тымі тэрыторыямі, якія могуць быць уключаны ў яе далейшымі індывідуальнымі пагадненнямі 1 для назірання за гэтымі тэрыторыямі. Гэтыя тэрыторыі называюцца далей «тэрыторыі пад апекай».

Артыкул 76

[правіць]

Асноўныя задачы сістэмы апекі, у адпаведнасці з Мэтамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, выкладзенымі ў артыкуле 1 гэтага Статута, заключаюцца ў тым, каб:

а) умацоўваць міжнародны мір і бяспеку;

б) садзейнічаць палітычнаму, эканаміч-наму і сацыяльнаму прагрэсу насельніцтва тэрыторый пад апекай, яго прагрэсу ў галіне адукацыі і яго прагрэсіўнаму развіццю ў напрамку да самакіравання або незалежнасці, як гэта можа аказацца падыходзячым для спецыфічных умоў кожнай тэрыторыі і яе народаў і маючых на ўвазе свабодна выказанае жаданне гэтых народаў, і як гэта можа быць прадугледжана ўмовамі кожнага пагаднення аб апецы;

в) падтрымліваць павагу правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі, і падтрымліваць прызнанне ўзаемазалежнасці народаў свету;

г) забяспечваць роўныя адносіны да Членаў Арганізацыі і іх грамадзян у галіне сацыяльнай, эканамічнай і гандлёвай, а таксама роўныя адносіны да іх у здзяйсненні правасуддзя без шкоды для дасягнення вышэйадзначаных задач і пры ўмове захавання палажэнняў артыкула 80.

Артыкул 77

[правіць]

1. Сістэма апекі пашыраецца на такія тэрыторыі з ніжэйпералічаных катэгорый, якія могуць быць уключаны ў яе пагадненнямі аб апецы:

а) тэрыторыі, якія цяпер знаходзяцца пад мандатам;

б) тэрыторыі, якія могуць быць адабраны ад варожых дзяржаў у выніку Другой Сусветнай Вайны, і

в) тэрыторыі, добраахвотна ўключаныя ў сістэму апекі дзяржавамі, адказнымі за іх кіраванне.

2. Пытанне аб тым, якія з тэрыторый вышэйпералічаных катэгорый павінны быць уключаны ў сістэму апекі і на якіх умовах, будзе прадметам наступнага пагаднення.

Артыкул 78

[правіць]

Сістэма апекі не пашыраецца на краіны, што сталі Членамі Арганізацыі, адносіны паміж якімі павінны грунтавацца на павазе прынцыпу суверэннай роўнасці.

Артыкул 79

[правіць]

Умовы апекі для кожнай тэрыторыі, якая падлягае ўключэнню ў сістэму апекі, у тым ліку ўсе змяненні і папраўкі, вызначаюцца пагадненнямі непасрэдна зацікаўленых дзяржаў, уключаючы краіны-мандатарыі, у тым выпадку, калі тэрыторыі знаходзяцца пад мандатам аднаго з Членаў Арганізацыі, і зацвярджаюцца, як прадугледжана ў артыкулах 83 і 85.

Артыкул 80

[правіць]

1. За выключэннем выпадкаў, якія могуць быць узгоднены ў індывідуальных пагадненнях аб апецы, заключаных згодна з артыкуламі 77, 79 і 81, якія ўключаюць кожную тэрыторыю ў сістэму апекі, і аж да заключэння такіх пагадненняў, нішто ў гэтым Раздзеле не павінна тлумачыцца, як змяненне якім-небудзь чынам якіх бы там ні было правоў любых дзяржаў або любых народаў ці ўмоў існуючых міжнародных пaгадненняў, удзельнікамі якіх могуць быць адпаведна Члены Арганізацыі.

2. Пункт 1 гэтага артыкула не павінен тлумачыцца як пункт, які дае падставы для затрымкі або адтэрміноўкі перагавораў і заключэння пагадненняў аб уключэнні падмандатных і іншых тэрыторый у сістэму апекі, як гэта прадугледжана ў артыкуле 77.

Артыкул 81

[правіць]

Пагадненне аб апецы ў кожным выпадку павінна ўключаць умовы, на якіх будзе кіравацца тэрыторыя пад апекай, а таксама вызначаць уладу, якая будзе ажыццяўляць кіраванне тэрыторыяй пад апекай. Такая ўлада, якая называецца далей кіруючай уладай, можа прадстаўляць сабой адну або болыш дзяржаў або Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, як такую.

Артыкул 82

[правіць]

У любым пагадненні аб апецы можа вы-значацца стратэгічны раён ці раёны, што могуць уключаць частку або ўсю тэрыторыю пад апекай, на якую пашыраецца пагадненне, без шкоды для якога б там ні было асобага пагаднення ці пагадненняў, заключаных на падставе артыкула 43.

Артыкул 83

[правіць]

1. Усе функцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія датычаць стратэгічных раёнаў, уключаючы зацвярджэнне ўмоў пагадненняў аб апецы і іх змяненняў або паправак да іх, ажыццяўляюцца Саветам Бяспекі.

2. Асноўныя мэты, выкладзеныя ў артыкуле 76, адносяцца да народа кожнага са стратэгічных раёнаў.

3. Савет Бяспекі, захоўваючы ўмовы пагадненняў аб апецы і без шкоды для патрабаванняў бяспекі, карыстаецца дапамогай Савета па Апецы для выканання тых функцый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у адпаведнасці з сістэмай апекі, якія адносяцца да палітычных, эканамічных і сацыльных пытанняў, а таксама да пытанняў у галіне адукацыі ў стратэгічных раёнах.

Артыкул 84

[правіць]

Абавязкам кіруючай улады з’яўляецца забеспячэнне таго, каб тэрыторыя пад апекай адыгрывала сваю ролю ў падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі. 3 гэтай мэтай кіруючая ўлада ўпаўнаважваецца выкарыстаць добраахвотныя ўзброеныя сілы, сродкі абслугоўвання і дапамогу тэрыторыі пад апекай пры выкананні абавязацельстваў, прынятых у гэтых адносінах кіруючай уладай перад Саветам Бяспекі, а таксама і для мясцовай абароны і падтрымання закону і парадку ў межах тэрыторыі пад апекай.

Артыкул 85

[правіць]

1. Функцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у адносінах пагадненняў аб апецы для ўсіх раёнаў, не аднесеных да ліку стратэгічных, уключаючы зацвярджэнне ўмоў пагадненняў аб апецы і іх змяненняў або паправак да іх, ажыццяўляюцца Генеральнай Асамблеяй.

2. Савет па Апецы, які дзейнічае пад кіраўніцтвам Генеральнай Асамблеі, дапамагае Генеральнай Асамблеі выконваць гэтыя функцыі.

Раздзел XIII: Савет па Апецы (артыкулы 86—91)

[правіць]

САВЕТ ПА АПЕЦЫ

Склад

Артыкул 86

[правіць]

1. Савет па Апецы складаецца з наступных Членаў Арганізацыі Аб’яднаных На-цый:

а) тых Членаў Арганізацыі, якія кіруюць тэрыторыямі пад апекай;

б) тых Членаў Арганізацыі, пайменава-ных у артыкуле 23, якія не кіруюць тэрыторыямі пад апекай;

в) такой, колькасці іншых Членаў Арганізацыі, выбраных Генеральнай Асамблеяй на трохгадовы тэрмін, якая можа стаць неабходнай для забеспячэння таго, каб агульная колькасць членаў Савета па Апецы размяркоўвалася пароўну паміж Членамі Арганізацыі, якія кіруюць і не кіруюць тэрыторыямі пад апекай.

2. Кожны член Савета па Апецы прызначыць адну асабліва кваліфікаваную асобу, якая будзе яго прадстаўніком у Савеце па Апецы.

Функцыі і Паўнамоцтвы

Артыкул 87

[правіць]

Генеральная Асамблея і Савет па Апецы, які знаходзіцца пад яе кіраўніцтвам, пры выкананні сваіх функцый, упаўнаважваюцца:

а) разглядаць справаздачы, што падаюцца кіруючай уладай;

б) прымаць петыцыі і разглядаць іх, кансультуючыся з кіруючай уладай;

в) наладжваць перыядычныя наведанні адпаведных тэрыторый пад апекай, ва ўзгодненыя з кіруючай уладай тэрміны, і

г) рабіць адзначаныя і іншыя дзеянні ў адпаведнасці з умовамі пагадненняў аб апецы.

Артыкул 88

[правіць]

Савет па Апецы распрацоўвае анкету адносна палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу насельніцтва кожнай тэрыторыі пад апекай, а таксама яго прагрэсу ў галіне адукацыі, а кіруючая ўлада кожнай тэрыторыі пад апекай, якая ўваходзіць у кампетэнцыю Генеральнай Асамблеі, падае апошняй штогоднія даклады на аснове гэтай анкеты.

Галасаванне

Артыкул 89

[правіць]

1. Кожны член Савета па Апецы мае адзін голас.

2. Рашэнні Савета па Апецы прымаюцца болышасцю галасоў членаў Савета, якія прысутнічаюць і ўдзельнічаюць у галасаванні.

Працэдура

Артыкул 90

[правіць]

1. Савет па Апецы прымае свае ўласныя правілы працэдуры, уключаючы парадак абрання свайго Старшыні.

2. Пасяджэнні Савета па Апецы склікаюцца па меры патрэбы ў адпаведнасці з яго правіламі працэдуры, якія павінны прадугледжваць скліканне пасяджэнняў па патрабаванню большасці членаў Савета.

Артыкул 91

[правіць]

Савет па Апецы карыстаецца ў адпаведных выпадках дапамогай Эканамічнага і Сацыяльнага Савета і спецыялізаваных устаноў у адносінах да пытанняў, у якіх яны адпаведна зацікаўлены.

Раздзел XIV: Міжнародны Суд (артыкулы 92—96)

[правіць]

МІЖНАРОДНЫ СУД

Артыкул 92

[правіць]

Міжнародны Суд з’яўляецца галоўным судовым органам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ён дзейнічае ў адпаведнасці з прыкладаемым Статутам, які заснаваны на Статуце Пастаяннай Палаты Міжнароднага Правасуддзя і ўтварае неад’емную частку Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Артыкул 93

[правіць]

1. Усе Члены Арганізацыі з’яўляюцца іpsо facto ўдзельнікамі Статута Міжнароднага Суда.

2. Дзяржава, якая не з’яўляецца Членам Арганізацыі, можа стаць удзельнікам Статута Міжнароднага Суда, на ўмовах, якія вызначаюцца, у кожным асобным выпадку, Генеральнай Асамблеяй па рэкамендацыі Савета Бяспекі.

Артыкул 94

[правіць]

1. Кожны Член Арганізацыі абавязуецца выканаць рашэнне Міжнароднага Суда па той справе, у якой ён з’яўляецца стараной.

2. У выпадку, калі якая-небудзь старана ў справе не выканае абавязацельства, ускладзенага на яе рашэннем Суда, другая старана можа звярнуцца ў Савет Бяспекі, які можа, калі прызнае гэта неабходным, зрабіць рэкамендацыі або рашыць аб прыняцці мер для прывядзення рашэння ў выкананне.

Артыкул 95

[правіць]

Гэты Статут ні ў якім разе не перашкаджае Членам Арганізацыі даручаць вырашэнне сваіх рознагалоссяў іншым судам, у выніку ўжо існуючых пагадненняў або такіх, якія могуць быць заключаны ў будучым.

Артыкул 96

[правіць]

1. Генеральная Асамблея або Савет Бяс-пекі могуць запытваць ад Міжнароднага Суда кансультацыйныя заключэнні па любому юрыдычнаму пытанню.

2. Іншыя органы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і спецыялізаваныя ўстановы, якім Генеральная Асамблея можа даць у любы час дазвол на гэта, таксама могуць запытваць кансультацыйныя заключэнні Суда па юрыдычных пытаннях, што ўзнікаюць у межах іх круга дзейнасці.

Раздзел XV: Сакратарыят (артыкулы 97-101)

[правіць]

САКРАТАРЫЯТ

Артыкул 97

[правіць]

Сакратарыят складаецца з Генеральнага Сакратара і такога персаналу, які можа спатрэбіцца для Арганізацыі. Генеральны Сакратар прызначаецца Генеральнай Асамблеяй па рэкамендацыі Савета Бяспекі. Генеральны Сакратар з’яўляецца галоўнай адміністрацыйнай службовай асобай Арганізацыі.

Артыкул 98

[правіць]

Генеральны Сакратар дзейнічае ў гэтай якасці на ўсіх пасяджэннях Генеральнай Асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і Сацыяльнага Савета і Савета па Апецы і выконвае такія іншыя функцыі, якія ўскладаюцца на яго гэтымі органамі. Генеральны Сакратар падае Генеральнай Асамблеі штогоднюю справаздачу аб рабоце Арганізацыі.

Артыкул 99

[правіць]

Генеральны Сакратар мае права даводзіць да ведама Савета Бяспекі аб любых пытаннях, якія, на яго думку, могуць пагражаць падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі.

Артыкул 100

[правіць]

1. Пры выкананні сваіх абавязкаў Генеральны Сакратар і персанал Сакратарыята не павінны запытваць або атрымліваць указанняў ад якога б там ні было ўрада ці ўлады, пабочнай для Арганізацыі. Яны павінны ўстрымлівацца ад любых дзеянняў, якія маглі б адбіцца на іх становішчы, як міжнародных службовых асоб, адказных толькі перад Арганізацыяй.

2. Кожны Член Арганізацыі абавязваецца паважаць строга міжнародны характар абавязкаў Генеральнага Сакратара і персаналу Сакратарыята і не спрабаваць рабіць на іх уплыву пры выкананні імі сваіх абавязкаў.

Артыкул 101

[правіць]

1. Персанал Сакратарыята прызначаецца Генеральным Сакратаром, згодна з правіламі, якія ўстанаўліваюцца Генеральнай Асамблеяй.

2. Належны персанал вылучаецца для пастаяннай работы ў Эканамічны і Сацыяльны Савет, у Савет па Апецы і, па меры патрэбы, у іншыя органы Арганізацыі. Гэты персанал складае частку Сакратарыята.

3. Пры прыёме на службу і вызначэнні ўмоў службы трэба кіравацца, галоўным чынам, неабходнасцю забяспечыць высокі ўзровень працаздольнасці, кампетэнтнасці і добрасумленнасці. Належную ўвагу трэба аддаваць важнасці падбору персаналу на як мага больш шырокай геаграфічнай аснове.

Раздзел XVI: Розныя пастановы (артыкулы 102—105)

[правіць]

РОЗНЫЯ ПАСТАНОВЫ

Артыкул 102

[правіць]

1. Усякі дагавор і ўсякае міжнароднае пагадненне, заключанае любым Членам Арганізацыі пасля ўступлення ў сілу гэтага Статута, павінны быць, пры першай магчымасці, зарэгістраваны ў Сакратарыяце і ім апублікаваны.

2. Ні адна са старон у любым такім дагаворы або міжнародным пагадненні, не зарэгістраваных у адпаведнасці з пунктам 1 гэтага артыкула, не можа спасылацца на такі дагавор або пагадненне ні ў адным з органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Артыкул 103

[правіць]

У тым выпадку, калі абавязацельствы Членаў Арганізацыі па гэтаму Статуту акажуцца ў супярэчнасці з іх абавязацельствамі па якому-небудзь іншаму міжнароднаму пагадненню, пераважную сілу маюць абавязацельствы па гэтаму Статуту.

Артыкул 104

[правіць]

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый карыстаецца на тэрыторыі кожнага са сваіх Членаў такой праваздольнасцю, якая можа стаць неабходнай для выканання яе функцый і дасягнення яе мэт.

Артыкул 105

[правіць]

1. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый карыстаецца на тэрыторыі кожнага са сваіх Членаў такімі прывілеямі і імунітэтамі, якія неабходны для дасягнення яе мэт.

2. Прадстаўнікі Членаў Арганізацыі і яе службовыя асобы таксама карыстаюцца прывілеямі і імунітэтамі, якія неабходны для самастойнага выканання імі сваіх функцый, звязаных з дзейнасцю Арганізацыі.

3. Генеральная Асамблея можа рабіць рэкамендацыі для вызначэння дэталей прымянення пунктаў 1 і 2 гэтага артыкула, а таксама можа прапанаваць Членам Арганізацыі канвенцыі для гэтай мэты.

Раздзел XVII: Мерапрыемствы па бяспецы ў пераходны перыяд (артыкулы 106—107)

[правіць]

МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА БЯСПЕЦЫ Ў ПЕРАХОДНЫ ПЕРЫЯД

Артыкул 106

[правіць]

У далейшым да ўступлення ў сілу такіх адзначаных у артыкуле 43 асобных пагадненняў, якія, на думку Савета Бяспекі, даюць яму магчымасць пачаць ажыццяўленне сваіх абавязкаў, згодна з артыкулам 42, удзельнікі Дэкларацыі Чатырох Дзяржаў, падпісанай у Маскве 30 Кастрычніка 1943 г., і Францыя будуць, у адпаведнасці з палажэннямі пункта 5 гэтай Дэкларацыі, кансультавацца адно з другім і, у выпадку неабходнасці, з іншымі Членамі Арганізацыі з мэтай такіх сумесных дзеянняў ад імя Арганізацыі, якія могуць стаць неабходнымі для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.

Артыкул 107

[правіць]

Гэты Статут, ні ў якім разе, не пазбаўляе юрыдычнай сілы дзеянні, пачатыя або санкцыяніраваныя ў выніку Друтой Сусветнай Вайны ўрадамі, якія нясуць адказнасць за такія дзеянні, у адносінах любой дзяржавы, якая на працягу другой сусветнай вайны была ворагам любой з дзяржаў, што падпісалі гэты Статут, а таксама не перашкаджае такім дзеянням.

Раздзел XVIII: Папраўкі (артыкулы 108—109)

[правіць]

ПАПРАЎКІ

Артыкул 108

[правіць]

Папраўкі да гэтага Статута ўваходзяць у сілу для ўсіх Членаў Арганізацыі, пасля таго як яны прыняты дзвюма трэцямі галасоў членаў Генеральнай Асамблеі і ратыфікаваны, у адпаведнасці з іх канстытуцыйнай працэдурай, дзвюма трэцямі Членаў Арганізацыі, уключаючы ўсіх пастаянных членаў Савета Бяспекі.

Артыкул 109

[правіць]

1. З мэтай перагляду гэтага Статута можа быць склікана Генеральная Канферэнцыя Членаў Арганізацыі ў тэрмін і ў месцы, якія павінны быць вызначаны дзвюма трэцямі галасоў членаў Генеральнай Асамблеі, і галасамі любых дзевяці членаў Савета Бяспекі Кожны Член Арганізацыі будзе мець на Канферэнцыі адзін голас.

2. Любое змяненне гэтага Статута, рэкамендаванае дзвюма трэцямі галасоў удзельнікаў Канферэнцыі, увойдзе ў сілу пасля ратыфікацыі, у адпаведнасці з іх канстытуцыннай працэдурай, дзвюма трэцямі Членаў Арганізацыі, уключаючы ўсіх пастаянных членаў Савета Бяспекі.

3. Калі такая Канферэнцыя не адбудзецца да дзесятай штогодняй сесіі Генеральнай Асамблеі, лічачы з дня ўступлення гэтага Статута ў сілу, прапанова склікаць такую Канферэнцыю ўключаецца ў парадак дня данай сесіі Генеральнай Асамблеі, і Канферэнцыя склікаецца, калі гэта будзе вырашана простай болышасцю галасоў членаў Генеральнай Асамблеі і галасамі любых сямі членаў Савета Бяспекі.

Раздзел XIX: Ратыфікацыя і падпісанне (артыкулы 110—111)

[правіць]

РАТЫФІКАЦЫЯ І ПАДПІСАННЕ

Артыкул 110

[правіць]

1. Гэты Статут падлягае ратыфікацыі дзяржавамі, якія яго падпісалі, у адпаведнасці з іх канстытуцыйнай працэдурай.

2. Ратыфікацыйныя граматы павінны здавацца на захоўванне Ураду Злучаных Штатаў Амерыкі, які будзе паведамляць аб здачы на захоўванне кожнай граматы ўсе дзяржавы, што падпісалі Статут, гэтак жа, як і Генеральнага Сакратара Арганізацыі, калі ён будзе прызначаны.

3. Гэты Статут увойдзе ў сілу пасля здачы на захоўванне ратыфікацыйных грамат Кітайскай Рэспублікай, Францыяй, Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Злучаным Каралеўствам Велікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Злучанымі Штатамі Амерыкі, і большасцю іншых дзяржаў, якія падпісалі Статут. Пасля гэтага Урадам Злучаных Штатаў Амерыкі будзе складзен пратакол аб здачы на захоўванне ратыфікацыйных грамат, копіі з якога будуць разасланы ўсім дзяржавам, што падпісалі Статут.

4. Дзяржавы, якія падпісалі гэты Статут і ратыфікуюць яго пасля таго, як ён увойдзе ў сілу, стануць Першапачатковымі Членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з дня здачы імі на захоўванне сваіх адпаведных ратыфікацыйных грамат.

Артыкул 111

[правіць]

Гэты Статут, кітайскі, французскі, рускі, англійскі і іспанскі тэксты якога з’яўляюцца роўна аўтэнтычнымі, будзе захоўвацца ў архіве Урада Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэты ўрад пасылае копіі Статута, належным чынам завераныя, Урадам усіх іншых дзяржаў, якія яго падпісалі.

У ЗАСВЕДЧАННЕ ЧАГО прадстаўнікі Урадаў Аб’яднаных Нацый падпісалі гэты Статут.

СКЛАДЗЕНА ў горадзе Сан-Францыска, чэрвеня дваццаць шостага дня, тысяча дзевяцьсот сорак пятага года.