Перайсці да зместу

Старонка:Про багацтво да бьедносць (1881).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шесць гадзін лішньеј праци у суткі нье дајуць нам ніјакој карисці ј ми мучімось на гетој паганој жальезніце в гразі да смуродзье, што б усьакіје дармаједи тлусцьелі да банкьетавалі з нашој мукі. Работнік ньемаје нічого, јон нье може пражиць даремно бьез грошај, бо ніхто јаму даремно хльеба нье дасць! Чераз то јон і мусіць продаваць свају работу, а дадуць јаму за јаје столькі, што б јон хоць і галодниј, да всьо б рабів, і дзьержаць јаго у цьесноцье, да макроцье, горш јак скаціну, аби јон нье аслаб да того, што б ужо савсьем нье мог рабиць. Самі ви знајецье, јакаја жисць била наших льудзье на гетој жальезнице, јак казав Карпо, што јани пад каньец взбунтавались.

Правда, јак би всье работнікі паслаблі, чи павміралі, то ј заводи да фабрикі паставалі би, і фабриканти да падраччикі ньемалі б ніјакаго бариша, ну, да гетаго јешче дальоко. Работнікі завсьогди знајдуцца, бо бьедних льудзьеј на свьецье багато і што году другіје нараждајуцца. Тим то багатије ј робьаць з намі так, што редко