Перайсці да зместу

Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ную ці нежылую краіну; не ведаў, ці пагражае мне небяспека з боку драпежных звяроў. За поўмілі ці крыху больш відаць быў узгорак круты і высокі. Я рашыў узысці на яго. Узяўшы стрэльбу, пісталет і парахоўніцу, я пайшоў на разведку. Калі я ўзлез на вяршыню ўзгорка (гэта каштавала мне нямалых сіл), я зразумеў, які горкі лёс выпаў мне на долю: я быў на востраве!

Навакол з усіх бакоў было мора, за якім нідзе не было відаць зямлі, калі не лічыць тырчэўшых здалёк некалькіх рыфаў ды двух маленькіх, менш за мой, астравоў, што ляжалі міль за дзевяць к захаду.

Я заўважыў яшчэ, што мой востраў быў даволі бедны на расліннасць і, відаць па ўсіх адзнаках, нежылы. Можа на ім і былі драпежныя зверы, але пакуль я ніводнага не бачыў. Затое птушак вадзілася шмат, але усе невядомых мне парод, і таму ў далейшым, калі мне даводзілася падстрэліць птушку, я ніколі не мог вызначыць па яе выгляду, ці можна есці яе мяса ці не. Спускаючыся з узгорка, я падстрэліў адну, вельмі вялікую, якая сядзела на дрэве на ўскраіне лесу. Я думаю, гэта быў першы стрэл, які раздаўся тут ад стварэння свету. Не паспеў я стрэліць, як над лесам узнялася хмара птушак і ўзняўся нястройны канцэрт птушыных галасоў; кожная крычала па-свойму, але ніводзін з гэтых крыкаў не быў падобны на крыкі знаёмых мне птушак. Што тычыцца той птушкі, якую я забіў, то, по-мойму, гэта была рознавіднасць нашага ястраба: яна вельмі нагад-