род разумных цывілізованых людзей пажыў! Надта рада я! Ну, як жэж жонка? здаецца і дзіця у вас было?
— Дзякую, пані! атказаў Гарасімовіч, жонка здарова, хлопчык у нас — сёмы гадок.
— Ну, штож? добра жыць у Амэрыцэ, а ўсёж такі да дому захацелася? Рад, што вярнуўся да хаты?
Пані не прасіла Гарасімовіча садзіцца, але ён адыйшоў троху і сеў на крэсле каля сьценкі. Нічога не сказала пані, а ў душы падумала: Што значыцца быў у Амэрыцэ! ціж пярвей ён бы пасьмеў сесьці пры мне?
Заўважыў яе нездаваланьне і Гарасімовіч.
А нудна было с пачатку на чужыне?
— Надта нудна, пані! А ішчэ біда, што па іхняму доўгі час не разумеў ані слова.
— Добра зрабіў, Гарасімовіч, што паехаў да Амэрыкі, а ішчэ лепей, што вярнуўся да дому, у родную вёску. Тут застанешся жыць, ці можэ куды на старану пойдзеш? пытала пані, хацяж ужо ведала, што Юрка застаецца у Пятроўшчыне.
— Хацеў бы, мая пані, у дому застацца, досьць бадзяцца па сьвеце!
— Разумне гаворыш, віншую цябе, як усякога, хто свайго роднага, не забываецца, гаварыла з радасьццю у голасе пані.
А скажы мне, на чужой старане, сярод разных недаверкаў, не забыўся ты нашей святой веры?
— Не, пані!
— А у касьцёле быў?
Гарасімовіч троху змешаўся.
— Паеду на гэтым тыдні да места — пайду на мшу, а тым часам памаліцца зайшоў сягоньня у цэркву.
— Вось відзіш Гарасімовіч: каталік, а маліцца пайшоў да церквы; пажывеш ішчэ дык, можэ у жыдоўскую школу пойдзіш! Не спадзевалася я гэтаго ад цябе! Жменька тут нас католікоў: у Пятроўшчыне, нам трымацца трэба свайго.
— Панечка дарагая, атказаў Гарасімовіч, калі пані заста-