Гэта старонка не была вычытаная
Джэк падняў свой зьвярынец з зямлі, і кароль павёў яго ў свой палац. Тут яго памылі і прычасалі, апранулі ў пекную дарагую вопратку і прывялі да каралеўны. Каралеўна сказала, што ніколі яшчэ ня бачыла малайца больш прыгажэйшага і мілейшага за Джэка і з радасьцю згодзілася пайсьці за яго.
Джэк паслаў людзей за сваей старэнькай маткай. Вясельле спраўлялі дзевяць дзён і дзевяць ночаў і кожны дзень быў вясёльшы, чым папярэдні. Усе купцы, шляхта і ўвесь ірляндзкі народ былі запрошаны на вясельле. І я там быў, мёд-піва піў, па вуснам цякло, а ў рот не папала.