Пан Тадэвуш (Міцкевіч/Дунін-Марцінкевіч)/Слова ад перакладчыка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Прадмова перэкладца (Да першага выданьня, с польскага)
Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
1859 (пераклад 1907)
Арыгінальная назва: Przedmowa Tłumacza
Крыніца: [1]
Быліца першая
Пераклад з польскай мовы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аповесьць Адама Міцкевіча "Пан Тадэуш", што так ясна, так шчыра малюець характэр, звычаі і абычаі нашых беларускіх[1] паноў часу Наполеона, ужо цяпер (1859 году) перекладаецца на расейскую мову.

Чаму-ж, думаю, наш народ просты, што з гэтымі панамі так блізка жыў, чаму-ж дробная акалічная шляхта, што, жывучы ў лясным зацішы, ў хаце між сабою сваей роднай ужывае мовы, — чаму ж яна ня мае пазнаць абычаеў сваіх бацькоў?

Вось гэта ўсё й нагнала мне думку пералажыць «Пана Тадэуша» на беларускую мову.

Праца мая ў гэтай мове, што мела заахвоціць нашага беларускага мужыка й бедную шляхту да навукі, можна сказаць зусім ня сустрэла прыяцеляў. І не знайшла яна прыяцеляў сярод тых багатых людзей нашае старонкі, што павэдлуг Бога і сумленьня павінны б памагчы аткрыць цёмнаму народу вочы.

І вось я сягоньня ахвярую «Пана Тадэуша», прыбранага ў мужыцкую сярмягу, паном і простаму народу з над Дняпра, Дзьвіны, Бярэзіны, Сьвіслачы, Віліі і Нёмна. Можа народ той просты, што з маткай прыродай блізка жывець, прыймець гэты гасьцінец ад свайго дудара, што апошнія мінуты свайго жыцьця на карысьць народу аддаець.

  1. У арыгінале - Litewskich