Як струны звонкія цымбалаў… (Трус)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Як струны звонкія цымбалаў...
Аўтар: Паўлюк Трус
Крыніца: http://vershy.ru/content/yak-struny-zvonk%D1%96ya-tsymbala%D1%9E



Як струны звонкія цымбалаў,
У сэрцы песня зазвінела
І змоўкла ў лузе анямелым,
Як струны звонкія цымбалаў.

Яна у думках зарунелых
Расою ранняй не апала…
Як струны звонкія цымбалаў,
У сэрцы песня зазвінела.

1925