Як жа мне цябе, дзяўчына (Канапніцкая/Трашчкоўская)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Як жа мне цябе, дзяўчына...
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
Пераклад: Зоф’я Трашчкоўская
Крыніца: http://pdf.kamunikat.org/16703-1.pdf

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Як жа мне цябе, дзяўчына,
За жонку узяці,
Калі бацькі з белай хаты
Не хочуць аддаці?
Ой, дзяўчатка, я не птушка,
Крыл не даў мне Бог,
Каб з табою сінім небам
Лётаці я мог.
Я не дух, мая галубка,
Бяда, я не дух,
Каб цябе з зямлі здзьмухаці,
Як з той краскі пух.
Не магу я быць туманам
З-пад сенажаці,
Прыкрыць цябе ў дзень бяленькі
І сабе узяці.
Не магу жа я, дзяўчына,
Як тая магіла,
Па няволі шлюбу браці
З табою, міла!
Ой, ляцяць з вярбіны слёзкі,
Горка мне, людзі!
А калі ж мне Бог дасць сонца?
Калі ж тое будзе?