Хай нам жыве… (Казлоўскі)/Кірылізацыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наш шлях — змаганьне Хай нам жыве…
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 1 (74), студзень 1935 г., б. 8
Чын
Музыку да верша напісаў сам Уладзіслаў Казлоўскі. Арыгінальная публікацыя: Chaj nam žyvie…. Усе публікацыі: Хай нам жыве… (Казлоўскі)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Хай нам жыве…


Хай нам жыве Беларусь дарагая
сьмела да волі ідзе.
Мэты сваей хай хутчэй дасягае,
Люд свой да шчасьця вядзе.

Мы за Цябе наша родна Краіна,
Сэрцам, душой стаімо,
А як надойдзе патрэбна хвіліна —
сьмела жыцьцё аддамо.

Мы дзеці працы. Ня страшны нам хмары.
Ўсім мы дамо хто што варт.
Жыцьцё патрапім злажыць на аўтары,
Бо ў сэрцы ў нас — волі гарт.

Дык брацьця, сьмела ідзём мы наперад
Куйма адважна свой лёс!
Доўгай няволі парвём стары нерат,
Што мохам крыўды парос.

Буры стагодзьдзяў нас загартавалі —
Беды для нас моц далі.
Нас не зальюць ўжо варожыя хвалі —
Мы стаімо пры рулі.

Дык хай жыве Беларусь дарагая,
Сьмела да волі ідзе.
Мэты сваей хай хутчэй дасягае,
Люд свой да шчасьця вядзе.


Ул. Казлоўшчык.