Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Усход сонца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Усход сонца (Журба))
Зазьяла сонца… Усход сонца
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Арол

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСХОД СОНЦА.

Во і золак зазьяў,
Бляск ляціць у прастор.
І ачнуўся ад сну —
Ціха шэпчыцца бор.
Як кудзеля туман
Яшчэ вісьне ў палёх,
І ліецца наўкол
Сьвежы пах на лугох.
А на ўсходзе агнём
Пырснуў сонечны сьвет.
Сонцу рада зямля —
Шле усьмешку-прывет.
На лугох зіхаціць
Кволых кветак краса —
У зялёнай траве
Дзіўным бляскам раса.
Прашумеў вецярок
Па кустох лазьняка —
І іскрыцца-гарыць
Залатая рака.
А ўгары — небасхіл
І пяе і зьвініць…
Узьніміся, душа,
Мар чароўных снуй ніць!..