Перайсці да зместу

Шлях моладзі (часопіс)/1930/3/Літэратурны аддзел/Устань, рыцар слаўны!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Устань, рыцар слаўны! (1930))
Барацьба Устань, рыцар слаўны!
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1930 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 3 (13), сакавік 1930 г., б. 13
Беларусь, устань
Іншыя публікацыі гэтага твора: Устань, рыцар слаўны!.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





УСТАНЬ, РЫЦАР СЛАЎНЫ!


Распутай Пагоню,
устань, рыцар слаўны,
вазьмі ў далоню
наш гэрб, сьцяг дзяржаўны.
Акрый гэтым сьцягам
Пакутну Старонку
й ляці роўным шляхам
за доляй ў дагонку.
Ляці, ня спыніся,
стаўляй ўсіх на ногі,
каб зараз ўзяліся
наладзіць нарогі.
Наладзіць нарогі
і ехаць у поле
араць ўсе адлогі
і чысьціць з куколя.
І сеяць на плоднай
зямельцы зярняты,
каб кожны быў ў Роднай
Старонцы багаты.


Ул. Казлоўшчык.