Тры кветкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Тры кветкі
(З украінскай)

Верш
Аўтар: Алаіза Пашкевіч (Цётка)
Крыніца: http://rv-blr.com/verse/show/58983


Калісь, як выходзіў я з хаты айца,
Тры кветкі ў дарогу узяў для жыцьця:
Ад маткі і брата дзьве кветкі дастаў,
А трэйцю найлепшы мне друг дараваў.

І покі ня зьвянуць тры кветкі мае,
Значыць, што тужаць усе тры па мне.
Хутка прабеглі дні шчасьця, пацех —
На сьлёзы і гора зьмяніўся мой сьмех.

Я глянуў на кветкі: аж братня завяла,
Шчырага друга пад плесьняй ляжала,
Адна толькі кветка, як сонца, цьвіла:
Бо крэпка любіла матуля адна…

(1908)