Старшына

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Старшына
байка
Аўтар: Альгерд Абуховіч


Хоць які парадак дай,
Адно тое, братка, знай,
Што крутнёю ўсёй накруціш
І найлепшэ збаламуціш.
Льва-манарха Воўк прасіў,—
Каб вайтом яго зрабіў,
Бо Авечкі скрозь ў бязладдзі,
Вельмі шкодзяць ў панскім садзе,
Ды і самі прападаюць;
Бо, як жыць, яны не знаюць.
І Ліса за ім прасіла
(Яе жонка Льва любіла),
Воўк з Лісіцаю звязаўся
І як можна так стараўся:
Дзе прасілі, дзе ўздыхнулі,
Дзе гасцінца падаткнулі,
Каб дабіцца да медалі.
І плацілі, і прасілі, і стагналі…
Леў прамовіў: «Ходзяць толкі,
Што Авец з’ядаюць Воўкі».
І сазваць сказаў народ
На звярыны вольны сход,
Паспытаць усіх звярат:
«Воўк ці добры, ці ён гад?»
Чыны важны ўсе прыйшлі,
Ўсё начальства тут было,
Ды прычыны не знайшлі,
Зла аб Воўку не чутно:
Пад судом ён, бач, не быў
І з начальствам добра жыў,
Дык медаль пан войт надзеў
На авечы цэльі хлеў.
А Авечкі што сказалі? —
Іх на сход зусім не звалі,
А ўпісана ў пратаколе
Што «Авечкам дана воля».

(1860-1861)