Старонка:Odezwa Białoruskiej Komisji Wojskowej.png

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БЕЛАРУСКІ НАРОДЗЕ!

Шмат вякоў Ты у чужацкай няволі, шмат крыўды і зьдзеку перанес Ты многапакутны народ. Чужынцы правілі на тваёй зямлі, а Ты, гаспадар нашай Бацькаўшчыны, быў парабкам.
Чыя нага не таптала Тваіх ніваў, чыя рука не руйнавала Тваіх хат! А Ты моўчкі зносіў крыўды, цярпліва чакаў лепшых дзён.
Лепшыя дні пачаліся: наш прыяцель — Начальнік Польскай Рэспублікі — Язэп Пілсудзкі — даў згоду прадстаўніком Тваім, каторыя ў імені Тваім, Беларускі Народзе, працуюць на супольную нашу карысьць, — згоду на формаваньне аружнай сілы — Беларускага Народнага Войска.
Волю, свабоду, незалежнасьць непадзельнасьць нашай Бацькаушчыны — Беларусі мы можам зрабіць сягоньня -аружнай сілай нашых сыноў, нашых братоў, любячых сваю родную зямельку.
Ворагі нашы бальшавікі — маскоўцы і маскоўскія гэнэралы —
Дэнікіны націскаюць на нашую зямельку: яны хочуць завясьці у нашым краі свае маскоускія парадкі.
Бойцеся браты-беларусы гэтых парадкаў!
Зьдзек і няволю прынясуць яны нам.
Толькі тады, калі мы самі парупімся аб сваёй долі, толькі тады, калі з аружжам у руках мы абаронім сваю Бацькаўшчыну ад чужынцаў, тады толькі мы можам пабудаваць свае лепшае сьветлае жыцьцё.
Нашыя месты Магілеў, Вітэбск і Смаленск да гэтага часу знаходзяцца у чужацкай няволі.
Трэба вызваліць іх!
Трэба выгнаць нашых заклятых ворагаў з нашай зямлі!
Нашая Маці-Беларусь павінна быць Вольнай, Непадзельнай і Незалежнай!' Браты Беларусы! Хто можа з вас трымаць стрэльбу ў руках — станавіцеся ў рады нашага Беларускага Народнага Войска для абароны нашай Бацькаушчыны!
Моладзь наша краса и надзея!
Завем цябе у беларускае войско!
Бацькаўшчына наша заве сваіх верных сыноў.

БЕЛАРУСКАЯ ВАЙСКОВАЯ КАМІСІЯ.