Старонка:Пастанова аб перайменаваньні вуліцаў Нясьвіжу (1940).jpg

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Абавязковая пастанова

Несвіжскага Раённага Выканаўчага Камітэта ад
10 студзеня 1940 года.

АБ ПЕРАІМЕНАВАННІ ВУЛІЦ У ГОРАДЗЕ НЕСВІЖ.

Неаднаразова профсаюзныя арганізацыі і працоўныя горада Несвіж зварачваліся ў Выканаўчы Камітэт з просьбай пераіменаваць некаторыя вуліцы ў горадзе Несвіж.

Выходзячы з гэтага Несвіжскі Раённы Камітэт

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Задаволіць просьбу профсаюзных арганізацый і арганізацый працоўных гор. Несвіж і пераіменаваць наступныя вуліцы:

1. Быўшую Пілсудскага пераіменаваць —у Ленінскую
2. Голувкі „Карла Маркса“
3. Святога Міхала „Карла Лібкнехта“
4. Сыракомлі „Совецкая“
5. Бенедзікцінскую „Чкалава“
6. Задамініканскую „Першае мая“
7. Дамініканскую „Чапаева“
8. Бернардзінскую „17 верасня“
9. Рыдз-Сміглы „Пушкіна“
10. Святога Лазара Чырвонаармейская
11. Святога Креста Інтэрнацыянальная
12. Сенатарскую „Максіма Горкага“

2. Прапанаваць камунальнаму аддзелу у 10-дзенны тэрмін замяніць надпісы на пераімянованых вуліцак. Усе надпісы на астатніх вуліцах перавесці на беларускую мову.

Старшыня Несвіжскага Раённага
Выканаўчага Камітэта

ПЕРУНОЎ

Сакратар

АРАБІН