Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ёй устанавілі машыны. Перад кожнай з дваццаці трох вежаў на сценах стаяла цяпер па аднэй драўлянай. А ў самай сярэдзіне паказалася жудасная абложная вежа, выдуманая грэкамі, і якую Спендзі удалося, нарэшце, нанава пабудаваць.

Пірамідальная, як Александрыйскі маяк, яна была вышынёй у сто трыццаць локцяў і шырынёй у дваццаць локцяў; усе дзевяць яе паверхаў, якія паступова звужаліся да верхавіны, былі прабіты шматлікімі дзвярмі, пакрыты бронзавымі пліткамі і напоўнены салдатамі; на верхняй пляцоўцы стаяў катапульт з двума балістамі па бакох.

Нарэшце, у адну раніцу (гэта быў сёмы дзень месяца Нісана) незадоўга да ўзыходу сонца, карфагеняне пачулі страшэнны крык варвараў; грымелі алавяныя трубы, вялікія пафлагонійскія рагі раўлі, як быкі. Усе падняліся і кінуліся да ўмацаванняў.

Цэлы лес пік і мечаў шчацініўся каля іх асноў. Войска кінулася на сцены, прыстаўляючы да іх лесніцы, і ў прасветы байніц паказаліся галовы варвараў.

Наёмнікі падыходзілі цесна згуртаванымі кагортамі і, уэбіраючыся на сцяну, размяшчаліся па росце; самыя высокія ішлі напердзе, самыя нізкія ў хвасце: усе левай рукой трымалі над галавой шчыт, прыціснуўшы яго да шалома, і так цесна замыкалі шчыты з суседнімі, што можна было прыняць іх за стада вялікіх чарапах. Знарады, не закранаючы воінаў, слізгаліся па пукатасці гэтай суцэльнай паверхні.

Карфагеняне скідвалі ўніз жораны, таўкачы, чаны, бочкі, ложкі, усё што магло забіць сваёй цяжкасцю. Яны чакалі ля амбразураў з нератамі ў руках і, калі паказаўся варвар, ён трапляў у сетку і біўся, як рыба.

Хутка абодва натоўпы зліліся ў адзін шырокі ланцуг чалавечых цел; бесперапынна скручваючыся, ён не пасоўваўся ні на крок наперад. Людзі хапалі адзін другога, лежачы ніцма, як барцы. Трупы, моцна сціснутыя ў натоўпе, не падалі, трымаючыся на плячах у суседзяй, яны па некалькі мінут пасоўваліся разам з жывымі, выпрастаўшыся ва ўвесь рост, з аслупянелымі вачыма. Параненыя, у якіх абодва віскі былі прабіты стралой навылёт, бессэнсоўна ківалі галавой, як мядзведзі.

Да палавіны дня ветэраны гопліты з лютасцю кідаліся супроць квартала Тэнія, каб прабіцца ў порт і зруйнаваць судны. Гамількар загадаў раскласці вогнішчы з сыбой саломы на даху