Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Упэўненасць у тым, што Шахабарым выказаў волю багоў, паступова ўмацоўвалася ў свядомасці Саламбо. Аднойчы раніцай яна прачнулася з цвёрдай рашучасцю выканаць тое, чаго ад яе патрабавалі. І душа яе быццам скінула цяжар. Страх прайшоў; яна думала толькі аб шчасці бачыць свяшчэнны заімф.

Саламбо нікому не сказала аб сваім рашэнні; каб зрабіць усё патаемна, яна паслала сваю старую няньку — Таанах купіць у аддаленым прадмесці ўсё, што ёй было патрэбна: кінавар для румянаў, пахніючасці, ільняны пояс і новыя вопраткі. Старая рабыня дзівілася гэтым падрыхтаванням, але ні аб чым не адважвалася запытацца.

Надышоў дзень, вызначаны Шахабарымам, калі Саламбо павінна была выехаць.

Таанах падыйшла да Саламбо, паставіўшы перад ёю два свяцільнікі; напарфумавала ёй рукі, правяла па шчоках кінаварам і антымонам па беражку павек, падоўжыла бровы сумессю драўлянага вугалю, мускусу, чорнай фарбы і мушыных лапак.

Саламбо, седзячы ў крэсле са спінкай са слановай касці, аддавалася клопатам рабыні. Паводле рады Шахабарыма, Саламбо загадала ёй апрануць сябе, як мага, раскошней; і Таанах апранала яе ў гусце варвараў, поўным тонкасці і, разам з тым, прастадушша.

Паверх першай тунікі віннага колеру, яна надзела на Саламбо другую, вышытую рысункам у выглядзе птушыных пер’яў. Шырокім поясам з залатой лускі акружыла ёй бёдры, з-пад яго патокам спускаліся блакітныя штаны ў срэбных зорках. Потым Таанах надзела на яе даўгую вопратку з белага палатна ў зялёныя палосы; ля пляча прымацавала квадрат з чырвонай тканіны, і зверху гэтых вопратак накінула яшчэ чорны плашч з даўгім шлейфам.

Таанах паставіла перад ёю люстра з паліраванай медзі, такое шырокае і такое высокае, што Саламбо бачыла сябе ў ім ва ўвесь рост.

Валасы, пасыпаныя залатым парашком, віліся над ілбом і спускаліся на спіну даўгімі косамі, пераплеценым! ўнізе перламі. Полымя свяцільніка ажыўляла чырвань на яе шчоках, золата яе вопраткі і беласць яе скуры; вакол пояса, на плячах, на