Перайсці да зместу

Старонка:Ля сцен Карфагена (1934).djvu/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

потым рукі яго апусціліся, ён паволі схіліў на грудзі галаву і заплакаў.

З гэтай мінуты карфагеняне больш не адважваліся на вылазку; аб тым, каб здацца, яны таксама не думалі, ведаючы, што іх чакае тады пагібель у пакутах.

Між тым у абложаным лагеры, не гледзячы на ўсе меры Гамількара, запасы змяншаліся са страшэннай хуткасцю. Ужо не было ні мяса, ні саланіны, ні аліўнага масла, ні аўса для коняй. Людзей кармілі абы-як. Часта здаралася, калі свяціў месяц, вартавыя заўважалі аднаго з сабак варвараў, які корпаўся у канаве ў кучах адкідаў; трапна кінутым камнем яго забівалі і на рамнях ад шчытоў спускаліся за ім уздоўж жэрдак плота; а потым ціханька елі. Але іншы раз унізе паднімаўся страшэнны брэх і грызня, і чалавек ужо не варочаўся.

Кожную мінуту адбываліся сутычкі ці паднімалася новая трывога; загараліся вежы, і варвары ўзлазілі на плот, а карфагеняне сякерамі адсякалі ім рукі; на змену прыбягалі другія атрады наёмнікаў; жалезны дождж сыпаўся на палаткі. Узвялі галярэі з трысцінікавых кратаў для абароны ад мятальных знарадаў. Карфагеняне загарадзіліся імі і ўжо больш з-за іх не выходзілі.

Становішча рабілася невыносным, а ні Карфаген, ні Вялікі Савет, ніхто не прысылаў ім хоць бы надзеі на дапамогу.


∗     ∗

Даведаўшыся аб бядотах войска, Карфаген быццам падняўся на дыбы ад гневу і нянавісці да Гамількара. Усе абвінавачвалі яго ў празмернай мяккасці. Ён даўно, зараз-жа пасля перамогі, павінен быў знішчыць усіх варвараў. Гандляры на пярогах крамак, рамеснікі з інструмантамі і разносчыкі з кошыкамі хадзіўшыя па вуліцах, баншчыкі ў лазнях — усе абмяркоўвалі ваенныя дзеянні. Пальцамі рысавалі на пяску планы зражэнняў, і не было такой нікчэмнасці, якая-б не сумела выправіць памылкі Гамількара.

А галоўнай прычынай усіх бядот быў крадзеж пакрывала Таніты, — свяшчэннага заімфа. Саламбо мімавольна прымала ў гэтым удзел, — усе ведалі аб шалёным каханні да яе правадыра паўстаўшых наёмнікаў, — Мато. Гнеў карфагенян пашыраўся і на дачку Гамількара; у натоўпе ўзнікла няяснае жа-